Камбінаваная і трохстрыжнявая мадэлі рабочых органаў камеры ланцужнага агрэгата і іх даследаванне

Анотация
У артыкуле прадстаўлены дзве мадэлі рабочых органаў камеры ланцужнага агрэгата – камбінаваная і трохстрыжнявая, якія дазваляюць набліжана вызначыць іх кінематычныя характарыстыкі і сілы ўзаемадзеяння з каромыслам. У камбінаванай мадэлі гнуткія сценкі прадстаўляюцца жорсткімі стрыжнямі, а ланцужныя палотны – бязважкімі ніцямі. Трохстрыжнявая мадэль прадстаўлена ў выглядзе трох жорсткіх стрыжняў. У абедзвюх мадэлях усе злучэнні паміж часткамі рабочых органаў, каромыслам і корпуснай рамай прымаюцца шарнірнымі. Маса палотнаў і рэчыва размяркоўваецца паміж трыма пунктамі, сумешчанымі з кінематычнымі парамі (шарнірамі). Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны для вызначэння нагрузкі на рухавік прываднога механізма агрэгата і разліка злучэнняў на трываласць. The article presents two models of the working bodies of the chamber of the chain assembly - combined and three-rod, which allows you to approximately determine their kinematic characteristics and the forces of interaction with the rocker. In the combined model, flexible walls are represented by rigid rods, and chain webs are weightless threads. The three-rod model is presented in the form of three rigid rods. For both models, all connections between the parts of the working bodies, the rocker arm and the body frame are accepted as articulated. The mass of canvases and material is distributed between three points, combined with kinematic pairs (hinges). The results of the study can be used to determine the load on the engine of the drive mechanism of the unit and calculate the strength.
Описание
Ключевые слова
ланцужны агрэгат, рабочая камера, камбінаваная мадэль, трохстрыжнявая мадэль, кінематыка, дынамічны аналіз, chain unit, kinematics, цепной агрегат, кинематика
Библиографическое описание
Патапаў У. А. Камбінаваная і трохстрыжнявая мадэлі рабочых органаў камеры ланцужнага агрэгата і іх даследаванне / У. А. Патапаў, С. І. Русан, Л. А. Сівачэнка // Вестник Брестского государственного технического университета. - 2023. - № 2 (131). - С. 85-92.