Раскрываецца жанравая спецыфіка версэтнага мыслення А. Разанава, інтэлектуальна-філасофскія асновы яго паэтычнай творчасці. Асаблівая ўвага адводзіцца разгляду быційнай і прасторавай карціны свету, найбольш значных сэнсавых матываў і вобразаў-сімвалаў.