2020 год Выпуск 8.
Постоянная ссылка для этой коллекции
Просмотреть
Показать 2020 год Выпуск 8. по ключевым словам "belarusian literature"
Сейчас показывают 1 - 1 из 1
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементТыпалогія герояў і кампазіцыйна-апавядальныя адметнасці аповесці І. Пташнікава «Тартак»(БарГУ, 2020) Буднік, В. А.; Budnik, V. A.Артыкул прысвечаны актуальнай у сучасным літаратуразнаўстве праблеме асэнсавання трагедыі беларускіх «хатыняў». Даследуецца выяўленне кампазіцыйна-апавядальнай адметнасці аповесці І. Пташнікава «Тартак», тыпалогія герояў твора. Неабходнасць вывучэння названага пытання выклікана імкненнем паказаць, як І. Пташнікаў здолеў раскрыць супраціўленне беларускага народа акупантам і трагічным абставінам вайны праз асабістыя лёсы герояў. У артыкуле аналізуецца персанажная сістэма і тыпалогія герояў твора, выяўляюцца функцыі ўнутраных маналогаў, рэтраспектыўных эпізодаў, апісанняў паводзін, знешняга аблічча герояў для раскрыцця іх характараў. Аналізуецца кампазіцыйна-наратыўная адметнасць твора: праз унутраныя маналогі і ўспаміны герояў пісьменнік пaдpaбязнa пpacoчвae жыццёвыя лёcы кoжнaгa з сямі гepoяў. Акцэнтуецца ўвага на тым, што характары-тыпы разгледжанага твора з’яўляюцца важнымі па сваёй мастацкай канцэптуальнасці, але рознымі па духоўнай і маральна-этычнай сутнасці. Характарызуецца спецыфіка творчай манеры І. Пташнікава. На аснове атрыманых назіранняў зроблены вывад, што прыём рэтраспекцыі, які ўдала выкарыстоўвае пісьменнік, дапамагае яму сцвердзіць ідэю непаўторнасці лёсу і жыцця кожнага чалавека. Дакладна паказваецца, што ў творы раскрываецца канцэпцыя гераічнага, праяўленне якога пісьменнік бачыць у надзвычайнай жыццёвай трываласці і маральнасці, якія дапамагаюць героям пераадолець трагічныя ваенныя выпрабаванні. The article is devoted to the problem of understanding the tragedies of the Belarusian Khatyn in the current literary criticism. Detection of compositional and narrative features of the novel by I. Ptashnikov “Tartak”, as well as the typology of the heroes of the work are investigated. The need to study this issue is caused by the desire to show how I. Ptashnikov managed to uncover the resistance of the Belarusian people to the invaders and the tragic circumstances of the war through the personal fate of the heroes. The article analyzes the character system and typology of the heroes of the work, reveals the functions of internal monologues, retrospective episodes, descriptions of behavior, the appearance of the characters to identify their characters. The compositional and narrative feature of the work is analyzed: through internal monologues and memoirs of heroes, the writer traces in detail the life destinies of each of the seven heroes. Attention is focused on the fact that the character types of the work considered are important in their artistic conceptualism, but different in spiritual and moral ethical essence. The specificity of the creative manner of I. Ptashnikov is reasonably characterized: the human characters in the work are presented in a short, monosyllabic, but with due artistic depth and accuracy. Based on the observations made, it was concluded that the retrospection technique, which the writer successfully uses, helps him to confirm the idea of the uniqueness of the fate and life of every person. It is precisely indicated that the work reveals the concept of the heroic, the manifestation of which the writer sees in the extreme vitality and morality with which the heroes overcome the tragic military trials.