У рамане «Кветкі правінцыі» прысутнічае аўтабіяірафічны матэрыял, але нельга забываць і пра існаванне «дыстанцыі» паміж аўтарам і аўтабіяграфічным персанажам. Мастацкасць твора характарызуецца наяўнасцю пісьменніцкай фантазіі, вымыслу, таму аўтабіяграфізм неабходна разглядаць перш за ўсё як крыніцу набліжэння аўтара да рэальнага жыцця, як жывы, даверлівы дыялог з чытачом. На аўтабіяграфічным матэрыяле Г. Марчук стварае абагулены і тыповы вобраз сучасніка, улюбёнага ў родную зямлю, малую радзіму. Яго герой цесна злучаны з вытокамі свайго роду, самога жыцця.