2014 год Выпуск 2.
Постоянная ссылка для этой коллекции
Просмотреть
Показать 2014 год Выпуск 2. по ключевым словам "літаратуразнаўства"
Сейчас показывают 1 - 2 из 2
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементПраблема мастацкай адэкватнасці жанру апавядання гісторыка-культурным рэаліям "эпохі рубяжа"(БарГУ, 2014) Белая, А. І.У артыкуле даецца трактоўка паняцця «эпоха рубяжа» ў інтэрдысцыплінарным (гісторыя, філасофія, эстэтыка) аспекце, раскрываецца механізм пераносу значэння гэтага выразу ў мастацкіх тэкстах. Аналізуецца праблема жанравай адэкватнасці апавядання рэаліям зменлівай, рухомай рэчаіснасці пераходнага перыяду і мэтам іх мастацкага адлюстравання. Асэнсоўваюцца аб'ектыўныя складанасці ў рэалізацыі раманнай задумы. Вылучаюцца «апазнавальныя знакі» жанру апавядання, у тым ліку як формы мастацкай рэпрэзентацыі «філасофіі выпадку», узаемадачыненняў story і history.
- ЭлементЭстэтычны ідэал паэзіі Яна Чачота(БарГУ, 2014) Косціна, Ж. В.У артыкуле аналізуюцца вершы і балада «Мышанка» Яна Чачота, а таксама яго публіцыстычныя выступленні з мэтай выяўлення эстэтычнага ідэалу паэзіі. Расшыфроўка паняцця «эстэтычны ідэал» з пазіцый эстэтыкі і літаратуразнаўства дазваляе вызначыць шляхі вырашэння пастаўленай мэты. Раскрываюцца асаблівасці фарміравання асобы Яна Чачота ў час яго філамацкага перыяду, сутнасць яго фалькларыстычнай дзейнасці дзеля высвятлення яго ідэйных перакананняў, якія пасля па-мастацку ўзнаўляюцца ў тэкстах. Аўтар артыкула акцэнтуе ўвагу на такіх хрысціянскіх каштоўнасцях, як цнота, любоў, працавітасць, бо менавіта яны ўтвараюць разуменне прыгожага жыцця, якое ўвасобіў у сваёй паэзіі Ян Чачот.