Серия Биологические науки (общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия)
Постоянная ссылка на Раздел
Просмотреть
Показать Серия Биологические науки (общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия) по ключевым словам "allochthonous fossils"
Сейчас показывают 1 - 2 из 2
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементАлахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка I: ніжні палеазой(БарГУ, 2023) Заіка, Ю. У.Алахтонны палеанталагічны матэрыял уяўляе сабой выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, пераадкладзеныя паміж асадкамі рознага геалагічнага ўзросту ці генезісу. У Беларусі найбольш разнастайная асацыяцыя алахтонных скамянеласцяў прымеркавана да верхнекайназойскіх (у асноўным плейстацэнавых) пясчана-жвіровых утварэнняў. Асноўная вобласць яе паходжання, верагодна, ахоплівае тэрыторыі ўласна Беларусі, краін Балтыі і рэгіён Балтыйскага мора. Не выключаецца занясенне некаторых узораў з больш аддаленых раёнаў. Даплейстацэнавыя алахтонныя знаходкі фанеразойскіх арганізмаў маюць кембрыйскі, ардовіцкі, сілурыйскі, дэвонскі, каменна-вугальны, юрскі, крэйдавы і палеаген-неагенавы ўзрост. Пермскія і трыясавыя алахтонныя скамянеласці да гэтага часу ў Беларусі не знойдзены. Па колькасці і разнастайнасці выразна пераважаюць прадстаўнікі біёты ардовіка, сілура, дэвона і крэйды. Алахтонная асацыяцыя выкапнёвых з адкладаў плейстацэну Беларусі адрозніваецца ад заходнееўрапейскай параўнальнай нешматлікасцю кембрыйскіх і юрскіх, умеранай прысутнасцю каменнавугальных і большым удзелам рэшткаў дэвонскіх арганізмаў. На ўсход ад Беларусі павялічваецца значэнне каменнавугальнага кампанента, у той час як верхнеардовіцкі і сілурыйскі знікаюць. Прычыны такой адметнасці могуць ляжаць у рэгіянальна-геалагічных асаблівасцях выхадаў карэнных адкладаў — крыніцаў пераадкладзеных скамянеласцяў. Аўтар не звязвае пераадкладанне выключна з гіпатэтычным ледавіковым транспартаваннем і дапускае, што значная роля ў іх пераносе магла належаць плывучым ільдам, а таксама паступленню матэрыялу з разбураных лакальных адкладаў. Алахтонныя рэшткі арганізмаў заслугоўваюць падрабязнага вывучэння як важная крыніца інфармацыі аб гісторыі фарміравання верхніх інтэрвалаў асадкавага покрыва краіны. Многія пераадкладзеныя знаходкі прыдатныя для палеабіялагічных і палеаэкалагічных даследаванняў. Allochthonous paleontological material is the result of redeposition of fossils between sediments of different geological age or genesis. In Belarus, the most diverse association of allochthonous fossils is attributed to the Upper Cenozoic (mainly Pleistocene) sand and gravel formations. The main area of its origin, probably, covers the territory of Belarus itself, the Baltic countries and the Baltic Sea area. It is also possible that some samples originated from more remote areas. Pre-Pleistocene allochthonous specimens of Phanerozoic organisms in Belarus are Cambrian, Ordovician, Silurian, Devonian, Carboniferous, Jurassic, Cretaceous, and Paleogene-Neogene. Permian and Triassic fossils have not yet been found so far. Representatives of the Ordovician, Silurian, Devonian, and Cretaceous biota predominate in terms of number and diversity. The allochthonous association of fossils from the Pleistocene sediments of Belarus differs from the Western European one by the relative scarcity of Cambrian and Jurassic fossils, the moderate presence of Carboniferous and the greater proportion of Devonian organic remains. To the east of Belarus, the portion of the Carboniferous component increases, while the Upper Ordovician and Silurian disappear. The reasons for such differences may lie in the regional geological features of bedrock sediments which are the sources of reworked fossils. The author does not connect redeposition exclusively with hypothetical glacial transport and admits that a significant role in their transport could be attributed to floating ice, as well as to the origin of material from local sediments. Allochthonous organic remains deserve a detailed study as an important source of data about the history of the formation of the upper intervals of the sedimentary cover of Belarus. Many allochthonous fossil specimens are suitable for paleobiological and paleoecological studies.
- ЭлементАлахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка ІI: дэвон - плейстацэн(Барановичи : БарГУ, 2023) Заіка, Ю. У.Другая частка агляду алахтонных палеанталагічных матэрыялаў з паверхневых адкладаў Беларусі прысвечана выкапнёвым рэшткам арганізмаў дэвона - плейстацэна. З іх па колькасці, разнастайнасці, геаграфічнаму пашырэнню выразна дамініруюць прадстаўнікі дэвонскай і крэйдавай марской біёты. З такой высновай стасуецца шырокая прысутнасць у плейстацэнавых адкладах не толькі макрамерных, але і мікраскапічных рэшткаў дэвонскіх (хрыбетныя, мікратэнтакуліты, праблематычныя мікраскамянеласці) і крэйдавых арганізмаў (фарамініферы, радыялярыі, губкі). Гэтыя факты могуць указваць на істотную ролю мясцовых адкладаў дэвона і крэйды як непасрэдных крыніцаў асадкавага матэрыялу плейстацэнавай тоўшчы Беларусі. У той жа час далёкае паходжанне некаторых дэвонскіх алахтонных скамянеласцяў бясспрэчна. Параўнальна больш рэдка сустракаюцца юрскія і кай- назойскія выкапнёвыя, сярод якіх ёсць як геаграфічна чужародныя (большасць юрскіх знаходак), так і пераадкладзеныя з лакальных карэнных крыніцаў (неаген, палеаген). Алахтонныя знаходкі пермскай і трыясавай флоры і фаўны ў плейстацэне Беларусі дагэтуль не адзначаліся. Адно з найменш вывучаных пытанняў палеанталогіі навейшых адкладаў Беларусі - прысутнасць субфасільных рэшткаў марскіх арганізмаў, якія могуць мець антрапагеннае паходжанне ці з’яўляюцца вынікам натуральнага пераадкладання. Частка такіх знаходак можа быць сведчаннем існавання познекайназойскага марскога басейна, які распасціраўся на паўночныя раёны краіны. The second part of the survey of allochthonous paleontological collections from the surface sediments of Belarus is devoted to the fossil remains of Devonian - Pleistocene organisms. Of them, representatives of the Devonian and Cretaceous marine biota clearly dominate in terms of number, diversity and geographical distribution. This conclusion is supported by the widespread presence of not only macroscopic, but also microscopic remains of Devonian (vertebrates, microtentaculits, problematic microfossils) and Cretaceous organisms (foraminifers, radiolarians, sponge spicules) in Pleistocene sediments. These facts may indicate the significant role of local Devonian and Cretaceous deposits as direct sources of the sedimentary material of the Pleistocene strata of Belarus. At the same time, the geographically remote (erratic) origin of some Devonian allochthonous fossils is indisputable. Jurassic and Cenozoic fossils are relatively rarer, and include both erratic (most Jurassic samples) as well as reworked from local bedrock sources (Paleogene and Neogene). Allochthonous specimens of Permian and Triassic flora and fauna in the Pleistocene of Belarus have not yet been found. Among the least studied issues of paleontology of the Pleistocene sediments of the territory of Belarus is the occurrence of subfossil samples of marine organisms, which can have both anthropogenic origin and be the result of natural reworking. Some of these finds may be evidence of the Late Cenozoic sea basin, which extended to the northern regions of the country.