Алахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка I: ніжні палеазой
Эскиз недоступен
Дата
2023
Авторы
Название журнала
Номер ISSN
Название тома
Издатель
БарГУ
Анотация
Алахтонны палеанталагічны матэрыял уяўляе сабой выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, пераадкладзеныя паміж асадкамі рознага геалагічнага ўзросту ці генезісу. У Беларусі найбольш разнастайная асацыяцыя алахтонных скамянеласцяў прымеркавана да верхнекайназойскіх (у асноўным плейстацэнавых) пясчана-жвіровых утварэнняў. Асноўная вобласць яе паходжання, верагодна, ахоплівае тэрыторыі ўласна Беларусі, краін Балтыі і рэгіён Балтыйскага мора. Не выключаецца занясенне некаторых узораў з больш аддаленых раёнаў. Даплейстацэнавыя алахтонныя знаходкі фанеразойскіх арганізмаў маюць кембрыйскі, ардовіцкі, сілурыйскі, дэвонскі, каменна-вугальны, юрскі, крэйдавы і палеаген-неагенавы ўзрост. Пермскія і трыясавыя алахтонныя скамянеласці да гэтага часу ў Беларусі не знойдзены. Па колькасці і разнастайнасці выразна пераважаюць прадстаўнікі біёты ардовіка, сілура, дэвона і крэйды. Алахтонная асацыяцыя выкапнёвых з адкладаў плейстацэну Беларусі адрозніваецца ад заходнееўрапейскай параўнальнай нешматлікасцю кембрыйскіх і юрскіх, умеранай прысутнасцю каменнавугальных і большым удзелам рэшткаў дэвонскіх арганізмаў. На ўсход ад Беларусі павялічваецца значэнне каменнавугальнага кампанента, у той час як верхнеардовіцкі і сілурыйскі знікаюць. Прычыны такой адметнасці могуць ляжаць у рэгіянальна-геалагічных асаблівасцях выхадаў карэнных адкладаў — крыніцаў пераадкладзеных скамянеласцяў. Аўтар не звязвае пераадкладанне выключна з гіпатэтычным ледавіковым транспартаваннем і дапускае, што значная роля ў іх пераносе магла належаць плывучым ільдам, а таксама паступленню матэрыялу з разбураных лакальных адкладаў. Алахтонныя рэшткі арганізмаў заслугоўваюць падрабязнага вывучэння як важная крыніца інфармацыі аб гісторыі фарміравання верхніх інтэрвалаў асадкавага покрыва краіны. Многія пераадкладзеныя знаходкі прыдатныя для палеабіялагічных і палеаэкалагічных даследаванняў.
Allochthonous paleontological material is the result of redeposition of fossils between sediments of different geological age or genesis. In Belarus, the most diverse association of allochthonous fossils is attributed to the Upper Cenozoic (mainly Pleistocene) sand and gravel formations. The main area of its origin, probably, covers the territory of Belarus itself, the Baltic countries and the Baltic Sea area. It is also possible that some samples originated from more remote areas. Pre-Pleistocene allochthonous specimens of Phanerozoic organisms in Belarus are Cambrian, Ordovician, Silurian, Devonian, Carboniferous, Jurassic, Cretaceous, and Paleogene-Neogene. Permian and Triassic fossils have not yet been found so far. Representatives of the Ordovician, Silurian, Devonian, and Cretaceous biota predominate in terms of number and diversity. The allochthonous association of fossils from the Pleistocene sediments of Belarus differs from the Western European one by the relative scarcity of Cambrian and Jurassic fossils, the moderate
presence of Carboniferous and the greater proportion of Devonian organic remains. To the east of Belarus, the portion of the Carboniferous component increases, while the Upper Ordovician and Silurian disappear. The reasons for such differences may lie in the regional geological features of bedrock sediments which are the sources of reworked fossils. The author does not connect redeposition exclusively with hypothetical glacial transport and admits that a significant role in their transport could be attributed to floating ice, as well as to the origin of material from local sediments. Allochthonous organic remains deserve a detailed study as an important source of data about the history of the formation of the upper intervals of the sedimentary cover of Belarus. Many allochthonous fossil specimens are suitable for paleobiological and paleoecological studies.
Описание
Вестник БарГУ. Сер. Биологические науки (Общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия). – 2023. – Вып. 13. – 102 с.
Ключевые слова
алахтонныя выкапнёвыя рэшткі, аллохтонные ископаемые остатки, allochthonous fossils
Библиографическое описание
Заіка, Ю. У. Алахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка I: Ніжні палеазой / Ю. У. Заіка // Вестник БарГУ. Сер. Биологические науки (Общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия). – 2023. – Вып. 13. – С. 4–22.