Показать по автору "Заіка, Ю. У."
Сейчас показывают 1 - 7 из 7
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементFrasnian Tabulata and Rugosa corals from the Graliova quarry (Vitebsk region of Belarus, western part of the Main Devonian Field)(БарГУ, 2020) Zaika, Yu. U.; Заіка, Ю. У.The paper covers the taxonomic composition, living conditions and stratigraphic distribution of Tabulate and Rugose corals in the Middle Frasnian (Upper Devonian) deposits exposed in the Graliova quarry. This locality is confined to the Orsha Depression and to the western part of the Main Devonian Field (MDF). The following species are reported: Mastopora compacta (Tchernуchev), Syringopora fragilis Sokolov, Scoliopora denticulata (Milne-Edwards et Haime), Thamnopora cervicornis (Blainville), Thamnopora polyforata (Schlotheim), Аlveolites suborbicularis Lamarck (Tabulata), Disphyllum paschiense (Soshkina) and Hexagonaria arctica (Meek) (Rugosa). Representatives of the tabulate coral genera Scoliopora and Syringopora are not common in other parts of the MDF, whereas the genus Aulopora, which is prevalent in most of the MDF, is absent in coral assemblages revealed in the Graliova quarry. Thus it can be concluded, that the Middle Frasnian fauna of the Orsha Depression is not completely identical to the fauna of the MDF. This specificity must be taken into account when correlating the Middle Frasnian strata within the Orsha Depression, as well as between this region and the rest of the MDF. У публікацыі разглядаецца таксанамічны склад, умовы існавання і стратыграфічнае пашырэнне табулят і ругоз (каралы) у адкладах сярэдняга пад’яруса франскага яруса (верхні дэвон), ускрытых кар’ерам «Гралёва». Гэтае месцазнаходжанне прымеркавана да Аршанскай упадзіны і да захаду Галоўнага дэвонскага поля (далей — ГДП). Прыведзены наступныя віды каралаў: Mastopora compacta (Tchernуchev), Syringopora fragilis Sokolov, Scoliopora denticulata (Milne-Edwards et Haime), Thamnopora cervicornis (Blainville), Thamnopora polyforata (Schlotheim), Аlveolites suborbicularis Lamarck (Tabulata), Disphyllum paschiense (Soshkina) і Hexagonaria arctica (Meek) (Rugosa). Прадстаўнікі радоў табулят Scoliopora і Syringopora не характэрны для іншых частак ГДП, у той час як род Aulopora, які шырока прадстаўлены амаль паўсюль у ГДП, у каралавых асацыяцыях кар’ера «Гралёва» не выяўлены. Можна зрабіць выснову аб тым, што сярэднефранская фаўна Аршанскай упадзіны не зусім ідэнтычна фаўне ГДП. Яе адметнасць павінна ўлічвацца пры карэляцыі адкладаў сярэдняга франу як у межах Аршанскай упадзіны, так і паміж гэтым рэгіёнам і іншымі часткамі ГДП.
- ЭлементOn new localities of marine microfossils in upper cenozoic deposits of Belarus(БарГУ, 2019) Zaika, Yu. U.; Anikina, N. Yu.; Заіка, Ю. У.; Анікіна, Н. Ю.New data on microfossils from the Upper Cenozoic strata from the territory of Belarus are reported in the article. In the Radashkovichy Upland (Central Belarus), in sands, silts and clays, which are currently mapped as Middle Pleistocene, a mixed association of Upper Cretaceous and Cenozoic Foraminifera was revealed. It is suggested that the Upper Cretaceous foraminifers were reworked in the process of erosion of loose Coniacian — Maastrichtian sediments previously deposited in that region, whereas Cenozoic ones can occur in reworked sediments as well as in situ, as inhabitants of a Late Cenozoic marine basin which supposedly spread over this territory. In the judgment of the authors, any possibilities of preservation of delicate tests of Foraminifera during hypothetical glacial destruction of their host rocks seem very problematic. Another result of the present study is the discovery of an in situ association of agglutinated and calcareous tubular microscopic structures, which may belong to cold-water Foraminifers, in a site located in the eastern part of the Polesian Lowland (Dnieper river bank) in boulder clay. Their host sedimentary unit is regarded in the regional geological literature as the moraine of the Middle Pleistocene Dnieper glaciation. Perhaps this paleontological finding provides evidence of the supposed Late Cenozoic marine transgression to this region. On the basis of the studied material preliminary assumptions about paleogeographical setting and on conditions of sedimentation are suggested. У артыкуле паведамляюцца новыя дадзеныя пра знаходкі мікраскапічных выкапнёвых арганічных рэшткаў з адкладаў верхняга кайназою на тэрыторыі Беларусі. Асацыяцыя мікрарэшткаў змешанага тыпу, у складзе якой фарамініферы верхняй крэйды і кайназоя, выяўлена ў межах Радашковіцкага ўзвышша (цэнтральная Беларусь) у покрыўных пясках, алеўрытах і гліністых пародах, пазначаных на дзейных геалагічных мапах у якасці сярэднеплейстацэнавых. Выказана меркаванне, што верхнекрэйдавыя фарамініферы былі пераадкладзены ў выніку размыву слабалітыфікаванага асадку каньяцкага-маастрыхтскага ўзросту, распаў- сюджанага на гэтай тэрыторыі ў мінулым. У сваю чаргу, кайназойскія фарамініферы могуць знаходзіцца таксама і ў першасным заляганні, як насельнікі познекайназойскага марского басейна, які мог быць пашыраны ў даследаваным рэгіёне. На думку аўтараў, здольнасць крохкіх панцыраў фарамініфер вытрымаць гіпатэтычную ледавіковую дэструкцыю ўмяшчальных адкладаў выглядае малаверагоднай. Другім вынікам праведзенай працы з’яўляецца адкрыццё “інсітнай” асацыяцыі трубчатых карбанатных і аглютынаваных мікрарэшткаў, якія разглядаюцца намі як верагодныя панцыры халаднаводных фарамініфер, у валунным супеску на беразе Дняпра, на ўсходзе Палескай нізіны. Умяшчальныя адклады ў рэгіянальна-геалагічнай літаратуры адносяцца да сярэдняга плейстацэну і лічацца марэнай Дняпроўскага зледзянення. Знаходка можа з’яўляцца палеанталагічным сведчаннем познекайназойскага затаплення гэтай вобласці. Прапануюцца папярэднія высновы пра палеагеаграфічныя абстаноўкі і ўмовы седыментацыі.
- ЭлементOn Thamnasteria concinna (Goldfuss) (Scleractinia: Thamnasteriidae) in pleistocene erratics of Belarus(БарГУ, 2022) Zaika, Yu. U.; Заіка, Ю. У.For the first time, erratic Upper Jurassic Scleractinian corals are reported herein from Pleistocene outcrops of Belarus. The studied material belongs to a widespread species, Thamnasteria concinna (Goldfuss). These findings are of interest primarily because Jurassic erratic fossils are extremely rare in this region. The main distribution areas of Thamnasteria concinna (Goldfuss) in bedrock as well as erratics are located to the west of the places of its discovery in Belarus. Less often this species was reported further south. Previously the presence of Thamnasteria concinna (Goldfuss) was also mentioned in the Upper Jurassic biohermal deposits in the extreme southeast of Belarus. However, these deposits are overlain by younger sediments at a considerable depth and are therefore not regarded the most probable source of the material described here. If we consider the area of distribution of Thamnasteria concinna (Goldfuss) as erratics, then the localities closest to the Belarusian ones are confined to the north-west of Poland. As far as it can be judged from some previously published data, certain features of preservation of erratic specimens collected in Belarus resemble those from Poland, where, as it is assumed here, they may come from. Thus, their occurrence in Belarus is not readily explained by sublongitudinal glacial transport from the north and northwest, which is usually accepted for erratics. A probable explanation for this may be sublatitudinal transport by floating ice. Упершыню паведамляецца аб знаходках пераадкладзеных верхнеюрскіх каралаў у плейстацэнавых адкладах Беларусі. Даследаваны матэрыял прадстаўлены шырока распаўсюджаным відам склерактыній Thamnasteria concinna (Goldfuss). Знойдзеныя ўзоры цікавыя перш за ўсё па прычыне вялікай рэдкасці юрскіх пераадкладзеных выкапнёвых у гэтым рэгіёне. Асноўная вобласць пашырэння Thamnasteria concinna (Goldfuss) як у карэнных утварэннях, так і ў пераадкладзеным выглядзе прымеркавана да тэрыторый на захадзе ад Беларусі, у меншай ступені - на поўдні. Раней прысутнасць Thamnasteria concinna (Goldfuss) указвалася таксама для верхнеюрскіх біягермавых адкладаў на крайнім паўднёвым усходзе Беларусі. Аднак гэтыя ўтварэнні знаходзяцца дастаткова глыбока і перакрываюцца маладзейшымі асадкамі, па прычыне чаго не разглядаюцца як вельмі верагодная крыніца апісанага матэрыялу. Калі ж звярнуць увагу на раёны пашырэння рэшткаў Thamnasteria concinna (Goldfuss) не ў карэнных адкладах, а ў пераадкладзеным стане, іх найбліжэйшыя месцазнаходжанні будуць прымеркаваны да паўночна-заходняй Польшчы. Параўнанне беларускіх экзэмпляраў з раней апублікаваным апісаннем польскага матэрыялу па некаторых асаблівасцях захаванасці сведчыць аб іх падабенстве. Выказана меркаванне, што крыніцай беларускіх знаходак можа быць менавіта гэтая вобласць Польшчы. У такім выпадку яны паходзяць не з поўначы ці паўночнага захаду, як звычайна дапускаецца для валуноў і галек паводле гіпотэзы ледавіковага пераносу. Магчымае тлумачэнне можа палягаць у субшыротным перамяшчэнні знаходак з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход з удзелам плывучых ільдоў.
- ЭлементOrdovician erratic trilobites (Arthropoda, Trilobita) from pleistocene deposits of Belarus (preliminary data)(БарГУ, 2017) Zaika, Yu. U.; Krylov, A. V.; Заіка, Ю. У.; Крылоў, А. У.Analysis of geographic distribution and determination of geological age of erratic pre-Quaternary sedimentary megaclasts (blocks, boulders and pebbles) enclosed in Quaternary deposits is especially important for localizing their possible sources and native areas. Except for some varieties of rocks that can be identified by their unique petrographic features, definite stratigraphic systematization of the majority of sedimentary megaclasts can be carried out only by means of paleontological study. However, petrographic features have been used solely in almost all previous publications dealing with sedimentary erratics from the territory of Belarus, so it is questionable whether the results can be considered reliable without paleontological confirmation.Identification of trilobites (Trilobita Walch, 1771) is applied here for the purpose of ascertaining the geological age of Ordovician sedimentary blocks, boulders and pebbles redeposited in Pleistocene strata of Belarus. At this time, trilobites belonging to 15 genera and subgenera have been identified in the studied area. They represent the major part of the Ordovician carbonate bedrock succession typical for the East-European Platform. Strata of this succession are subjacent to various younger deposits in north- and southwestern parts of Belarus and in the Baltic States and crop out in northern Estonia and the St. Petersburg Region of Russia.We propose that the studied Ordovician erratic material is not necessarily the result of long-distance transport, which is usually presumed according to the theory of Pleistocene continental glaciations, but might have been redeposited from nearby buried Ordovician bedrock sources as well. Taxonomic composition of the “Ordovician erratic trilobite complex” of Belarus denotes its similarity to the “erratic trilobite association” from northern Germany, northern Poland and Kaliningrad Region of Russia (formerly East Prussia). At the same time it also shows clear affinity to trilobite assemblages from Middle and Upper Ordovician bedrock outcrops in northern Estonia and the St. Petersburg Region (East Baltics), although it is not entirely typical for them. It is also notable that several of the collected trilobite specimens show morphological dissimilarity with typical trilobite material described in paleontological literature. Аналіз геаграфічнага пашырэння і вызначэнне геалагічнага ўзросту дачацвярцёвых мегакластаў (камлыгі, валуны, галькі) асадкавых горных парод, пераадкладзеных у чацвярцёвых утварэннях, мае асаблівае значэнне для ўстанаўлення іх верагодных крыніц і раёнаў паходжання. За выключэннем некаторых разнавіднасцяў парод, якія можна ідэнтыфікаваць па адметных петраграфічных асаблівасцях і якасцях, высновы аб стратыграфічнай прымеркаванасці большасці відаў асадкавых мегакластаў могуць грунтавацца толькі на выніках палеанталагічнага вывучэння заключаных у іх арганічных рэшткаў. Тым не менш, менавіта петраграфічныя асаблівасці выкарыстоўваюцца як асноўныя амаль ва ўсіх папярэдніх публікацыях, у якіх закранаюцца пытанні абласцей паходжання фрагментаў асадкавых парод, пераадкладзеных у плейстацэне на тэрыторыі Беларусі. Вынікі, атрыманыя без выкарыстання палеанталагічных доказаў, нельга лічыць надзейнымі. У гэтай працы вызначэнне выкапнёвых рэшткаў трылабітаў (Trilobita Walch, 1771) упершыню ўжываецца з мэтай удакладнення геалагічнага ўзросту мегакластаў асадкавых парод, перазахаваных ва ўтварэннях плейстацэна Беларусі. На дадзены момант у межах даследаванага рэгіёну адзначаны трылабіты з 15 родаў і падродаў, якія характарызуюць большую частку стратыграфічнай паслядоўнасці карбанатнага ардовіка, развітага ў карэнным заляганні на Усходне-Еўрапейскай платформе. Стратыграфічныя падраздзяленні гэтай паслядоўнасці перакрываюцца разнастайнымі больш маладымі адкладамі на паўночным і паўднёвым захадзе Беларусі, а таксама на тэрыторыі Балтыйскіх краін, і выходзяць на паверхню ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Паводле нашага меркавання, даследаваны пераадкладзены матэрыял не абавязкова з’яўляецца вынікам пераносу выключна на вялікія адлегласці, але можа быць перазахаваны таксама і з бліжэйшых карэнных адкладаў ардовіка, перакрытых маладзейшымі ўтварэннямі. Таксанамічны склад выяўленага комплексу ардовікскіх трылабітаў праяўляе падабенства да аналагічных комплексаў з валунных адкладаў паўночных Германіі, Польшчы і Калінінградскай вобласці. У той самы час ён дэманструе выразнае падабенства да трылабітавых асацыяцый з выхадаў сярэдняга і верхняга ардовіка ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці (Усходне-Балтыйскі рэгіён). Адметна таксама і тое, што некаторыя з сабраных узораў маюць шэраг марфалагічных адрозненняў ад тыповага матэрыялу, апісанага раней у палеанталагічнай літаратуры.
- ЭлементАлахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка I: ніжні палеазой(БарГУ, 2023) Заіка, Ю. У.Алахтонны палеанталагічны матэрыял уяўляе сабой выкапнёвыя рэшткі арганізмаў, пераадкладзеныя паміж асадкамі рознага геалагічнага ўзросту ці генезісу. У Беларусі найбольш разнастайная асацыяцыя алахтонных скамянеласцяў прымеркавана да верхнекайназойскіх (у асноўным плейстацэнавых) пясчана-жвіровых утварэнняў. Асноўная вобласць яе паходжання, верагодна, ахоплівае тэрыторыі ўласна Беларусі, краін Балтыі і рэгіён Балтыйскага мора. Не выключаецца занясенне некаторых узораў з больш аддаленых раёнаў. Даплейстацэнавыя алахтонныя знаходкі фанеразойскіх арганізмаў маюць кембрыйскі, ардовіцкі, сілурыйскі, дэвонскі, каменна-вугальны, юрскі, крэйдавы і палеаген-неагенавы ўзрост. Пермскія і трыясавыя алахтонныя скамянеласці да гэтага часу ў Беларусі не знойдзены. Па колькасці і разнастайнасці выразна пераважаюць прадстаўнікі біёты ардовіка, сілура, дэвона і крэйды. Алахтонная асацыяцыя выкапнёвых з адкладаў плейстацэну Беларусі адрозніваецца ад заходнееўрапейскай параўнальнай нешматлікасцю кембрыйскіх і юрскіх, умеранай прысутнасцю каменнавугальных і большым удзелам рэшткаў дэвонскіх арганізмаў. На ўсход ад Беларусі павялічваецца значэнне каменнавугальнага кампанента, у той час як верхнеардовіцкі і сілурыйскі знікаюць. Прычыны такой адметнасці могуць ляжаць у рэгіянальна-геалагічных асаблівасцях выхадаў карэнных адкладаў — крыніцаў пераадкладзеных скамянеласцяў. Аўтар не звязвае пераадкладанне выключна з гіпатэтычным ледавіковым транспартаваннем і дапускае, што значная роля ў іх пераносе магла належаць плывучым ільдам, а таксама паступленню матэрыялу з разбураных лакальных адкладаў. Алахтонныя рэшткі арганізмаў заслугоўваюць падрабязнага вывучэння як важная крыніца інфармацыі аб гісторыі фарміравання верхніх інтэрвалаў асадкавага покрыва краіны. Многія пераадкладзеныя знаходкі прыдатныя для палеабіялагічных і палеаэкалагічных даследаванняў. Allochthonous paleontological material is the result of redeposition of fossils between sediments of different geological age or genesis. In Belarus, the most diverse association of allochthonous fossils is attributed to the Upper Cenozoic (mainly Pleistocene) sand and gravel formations. The main area of its origin, probably, covers the territory of Belarus itself, the Baltic countries and the Baltic Sea area. It is also possible that some samples originated from more remote areas. Pre-Pleistocene allochthonous specimens of Phanerozoic organisms in Belarus are Cambrian, Ordovician, Silurian, Devonian, Carboniferous, Jurassic, Cretaceous, and Paleogene-Neogene. Permian and Triassic fossils have not yet been found so far. Representatives of the Ordovician, Silurian, Devonian, and Cretaceous biota predominate in terms of number and diversity. The allochthonous association of fossils from the Pleistocene sediments of Belarus differs from the Western European one by the relative scarcity of Cambrian and Jurassic fossils, the moderate presence of Carboniferous and the greater proportion of Devonian organic remains. To the east of Belarus, the portion of the Carboniferous component increases, while the Upper Ordovician and Silurian disappear. The reasons for such differences may lie in the regional geological features of bedrock sediments which are the sources of reworked fossils. The author does not connect redeposition exclusively with hypothetical glacial transport and admits that a significant role in their transport could be attributed to floating ice, as well as to the origin of material from local sediments. Allochthonous organic remains deserve a detailed study as an important source of data about the history of the formation of the upper intervals of the sedimentary cover of Belarus. Many allochthonous fossil specimens are suitable for paleobiological and paleoecological studies.
- ЭлементАлахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка ІI: дэвон - плейстацэн(Барановичи : БарГУ, 2023) Заіка, Ю. У.Другая частка агляду алахтонных палеанталагічных матэрыялаў з паверхневых адкладаў Беларусі прысвечана выкапнёвым рэшткам арганізмаў дэвона - плейстацэна. З іх па колькасці, разнастайнасці, геаграфічнаму пашырэнню выразна дамініруюць прадстаўнікі дэвонскай і крэйдавай марской біёты. З такой высновай стасуецца шырокая прысутнасць у плейстацэнавых адкладах не толькі макрамерных, але і мікраскапічных рэшткаў дэвонскіх (хрыбетныя, мікратэнтакуліты, праблематычныя мікраскамянеласці) і крэйдавых арганізмаў (фарамініферы, радыялярыі, губкі). Гэтыя факты могуць указваць на істотную ролю мясцовых адкладаў дэвона і крэйды як непасрэдных крыніцаў асадкавага матэрыялу плейстацэнавай тоўшчы Беларусі. У той жа час далёкае паходжанне некаторых дэвонскіх алахтонных скамянеласцяў бясспрэчна. Параўнальна больш рэдка сустракаюцца юрскія і кай- назойскія выкапнёвыя, сярод якіх ёсць як геаграфічна чужародныя (большасць юрскіх знаходак), так і пераадкладзеныя з лакальных карэнных крыніцаў (неаген, палеаген). Алахтонныя знаходкі пермскай і трыясавай флоры і фаўны ў плейстацэне Беларусі дагэтуль не адзначаліся. Адно з найменш вывучаных пытанняў палеанталогіі навейшых адкладаў Беларусі - прысутнасць субфасільных рэшткаў марскіх арганізмаў, якія могуць мець антрапагеннае паходжанне ці з’яўляюцца вынікам натуральнага пераадкладання. Частка такіх знаходак можа быць сведчаннем існавання познекайназойскага марскога басейна, які распасціраўся на паўночныя раёны краіны. The second part of the survey of allochthonous paleontological collections from the surface sediments of Belarus is devoted to the fossil remains of Devonian - Pleistocene organisms. Of them, representatives of the Devonian and Cretaceous marine biota clearly dominate in terms of number, diversity and geographical distribution. This conclusion is supported by the widespread presence of not only macroscopic, but also microscopic remains of Devonian (vertebrates, microtentaculits, problematic microfossils) and Cretaceous organisms (foraminifers, radiolarians, sponge spicules) in Pleistocene sediments. These facts may indicate the significant role of local Devonian and Cretaceous deposits as direct sources of the sedimentary material of the Pleistocene strata of Belarus. At the same time, the geographically remote (erratic) origin of some Devonian allochthonous fossils is indisputable. Jurassic and Cenozoic fossils are relatively rarer, and include both erratic (most Jurassic samples) as well as reworked from local bedrock sources (Paleogene and Neogene). Allochthonous specimens of Permian and Triassic flora and fauna in the Pleistocene of Belarus have not yet been found. Among the least studied issues of paleontology of the Pleistocene sediments of the territory of Belarus is the occurrence of subfossil samples of marine organisms, which can have both anthropogenic origin and be the result of natural reworking. Some of these finds may be evidence of the Late Cenozoic sea basin, which extended to the northern regions of the country.
- ЭлементПалеазойскія каралы Tabulata выключнай ступені захаванасці, пераадкладзеныя ў плейстацэнавых пясках Беларусі(РИО БарГУ, 2016) Заіка, Ю. У.; Zaika, Yu. U.Выкапнёвыя рэшткі палеазойскіх (пераважна ардовікскіх і сілурыйскіх) каралаў Tabulata ў пераадкладзеным стане значна пашыраны ў пясчана-гліністых утварэннях плейстацэна Беларусі. Бліжэйшыя карэнныя адклады ардовіка і сілура, якія выходзяць на паверхню і найбольш верагодна з’яўляюцца крыніцай іх паступлення, знаходзяцца ў паўночнай Эстоніі і на выспах Балтыйскага мора. Сярод знойдзенага матэрыялу нярэдка трапляюцца дэталёва захаваныя экзэмпляры, поўнасцю вольныя ад умяшчальнай палеазойскай горнай пароды. Яны амаль не дэманструюць слядоў хімічнага выветрывання або пашкоджанняў ад уздзеяння кіслых падземных вод, што выключае варыянт іх прыроднага хімічнага вылучэння з палеазойскіх карбанатных валуноў. Такія знаходкі характарызуюцца нязначнай механічнай трываласцю - гэта ставіць пад сумненне гіпотэзу аб іх выворванні з карэнных адкладаў і наступным пераносе ў выніку руху плейстацэнавых скандынаўскіх ледавікоў, якая дапускаецца ў літаратуры як асноўная для тлумачэння распаўсюджвання валуноў і галек. Неабходна ўлічваць таксама, што, паводле многіх ранейшых публікацый, ледавіковае транспартаванне суправаджалася пераціраннем і механічнай дэструкцыяй каменнага адломкавага матэрыялу, што прывяло б да знішчэння крохкіх экзэмпляраў у валунна-галькава-жвіровай сумесі. Узамен, больш праўдападобнай уяўляецца гіпотэза аб іх дрыфтавым пераносе, або пераносе прыпайным ільдом, прапанаваная некаторымі аўтарамі ў якасці адной з альтэрнатыў тэорыі ледавіковага разносу. Гіпотэза транспартавання прыпайным ільдом базуецца на простых назіраннях за аналагічнымі з’явамі ў сучасных арктычных марскіх вадаёмах і, верагодна, можа выкарыстоўвацца для тлумачэння прысутнасці выдатна захаваных палеазойскіх каралаў у тоўшчах грубых механічных асадкаў плейстацэна. Зыходзячы з гэтай здагадкі, прапануецца выкарыстоўваць знаходкі ізаляваных ад палеазойскай пароды каралавых шкілетаў у якасці індыкатараў плошчы верагоднага марскога затаплення ў познім кайназоі. Redeposited Paleozoic (mainly Ordovician and Silurian) Tabulata corals are widespread in Pleistocene sandy-argillaceous deposits of Belarus. The nearest Ordovician and Silurian exposures that could be considered as their source rocks are confined to the northern part of Estonia and several islands of the Baltic Sea. Some specimens in the collected material are represented by loose colonies preserved in fine detail. Being completely or mainly free of enclosing Paleozoic rock, they show almost no sign of chemical weathering or any visible damage caused during natural etching by acidic ground waters, which allows to eliminate acid dissolution as the mechanism of their natural separation from Paleozoic carbonate boulders. The specimens are very fragile and are characterized by negligible resistance to mechanical destruction. This does not support the hypothesis of glacial plucking and subsequent transportation of this material during advancement of Pleistocene Scandinavian glaciers widely accepted in most publications as the background hypothesis for explaining the delivery of boulders and pebbles into Pleistocene deposits. One should also take into consideration that in many published sources it is thought that glacial transportation was accompanied by the mechanical grinding of rock debris, which should demolish any fragile material by the mixture of boulder, pebble and gravel sediment. Instead, in the present paper the shore-fast ice delivery hypothesis is thought to be more consistently applied to the studied material. The shore-fast ice rafting hypothesis contradicts the glacial theory and has been proposed by some authors as one of the alternative explanations of erratic material delivery. According to direct observations on modern Arctic seashores, it involves an alternation of seasonal incorporation into ice of the near-surface bottom sediment and debris in the littoral zone and its subsequent transportation by floating ice. If this assumption is correct, loose fragile coral skeletons could be used for paleogeographic reconstructions as indicators of a probable Late Cenozoic Sea flooding area.