Магчымыя выкапнёвыя сляды Polychaeta (Annelida) у адкладах плейстацэну Беларусі
Эскиз недоступен
Дата
2025
Название журнала
Номер ISSN
Название тома
Издатель
БарГУ
Анотация
У плейстацэнавых адкладах Беларусі зроблены знаходкі седыментацыйных структур, якія аднесены да выкапнёвых біягенных слядоў. Сярод іх адзінкавы след перамяшчэння чэрвепадобнага арганізма выяўлены ў стужкавых утварэннях на поўначы Полацкай нізіны; магчымыя сляды жыццядзейнасці інфаўны адзначаны ў тонкаслаістых пясках на ўсходзе Мінскага ўзвышша. Агульнай рысай асадкаў, якія змяшчаюць апісаныя тут знаходкі, з’яўляецца іх тонкая гарызантальна-слаістая і ў рознай ступені рытмавая тэкстура. На геалагічнай карце плейстацэну Беларусі такія адклады пазначаны як ледавікова-азёрныя і водна-ледавіковыя; звычайна яны пазбаўлены інсітных макраскапічных выкапнёвых рэшткаў. Гэта абумоўлівае асаблівую цікавасць да знойдзеных слядоў. Выказваецца меркаванне аб іх прыналежнасці прадстаўнікам паліхет (Annelida, Polychaeta), у тым ліку, магчыма, пескажылам Arenicola sp. На карысць такой гіпотэзы сведчаць памеры, марфалогія і характар праяўлення слядоў. Сучасныя пескажылы Arenicola Lamarck насяляюць у паўночным паўшар’і прыліўна-адліўную зону марскіх мелкаводдзяў, эстуарыі і верхнюю сублітараль ва ўмовах нармальна-марской і паніжанай салёнасці. Падобныя сляды могуць быць пакінуты і некаторымі іншымі арганізмамі, у тым ліку ў прэснаводных умовах. Знаходкі інсітнай макрафаўны ўказваюць на памылковасць пашыраных поглядаў аб «палеанталагічнай немаце» адкладаў познеплейстацэнавых пасляледавіковых вадаёмаў Беларусі. Па гэтых прычынах апісаны ніжэй матэрыял можа мець пэўную каштоўнасць для палеагеаграфічных даследаванняў і для лепшага разумення ўмоў седыментацыі падчас утварэння адпаведных адкладаў. Для дакладнай інтэрпрэтацыі слядоў і высвятлення іх значэння для рэканструкцый палеагеаграфічных абстановак неабходны пошукі і дэталёвае вывучэнне новых месцазнаходжанняў.
Sedimentary structures attributed to trace fossils are reported from Pleistocene sediments of Belarus. Among them, a single trace of a worm-like organism was found in varved deposits in the north of the Polatsk Lowland; possible burrows of infauna were noted in thin-bedded sands in the east of the Minsk Upland. A common feature of the sediments containing the finds described here is their thin horizontally-bedded and, to varying degrees, rhythmic texture. On the geological map of the Pleistocene of Belarus, such deposits are marked as glacial-lacustrine and glacialfluvial; they are usually devoid of in situ macroscopic fossil remains. This makes the traces found of particular interest. It is suggested that the trace fossils belong to representatives of polychaetes (Annelida, Polychaeta), including, possibly, sandworms Arenicola sp. The size, morphology and nature of the traces indicate in favor of this hypothesis. Modern sandworms Arenicola Lamarck inhabit the intertidal zone of shallow marine waters, estuaries and upper sublittoral in the Northern Hemisphere under conditions of normal-marine salinity and in brackish waters. Similar trace fossils can be left by other organisms as well, even in freshwater sediments. The findings of the in situ trace fossils indicate the fallacy of the widespread views about the “paleontological silence” of the deposits of the Late Pleistocene post-glacial lakes or flooded areas of Belarus. For these reasons, the material described below may be of some value for paleogeographic studies and for a better understanding of the sedimentation conditions during the formation of the corresponding deposits. For a precise interpretation of the traces and clarification of their significance for the reconstructions of paleogeographic settings, searches and detailed study of new localities are necessary.
Описание
Ключевые слова
палеанталогія, плейстацэн, выкапнёвыя сляды, палеонтология, плейстоцен, Annelida, Polychaeta
Библиографическое описание
Заіка, Ю. У. Магчымыя выкапнёвыя сляды Polychaeta (Annelida) у адкладах плейстацэну Беларусі / Ю. У. Заіка, Дз. А. Балібрух, М. Дз. Балібрух // Вестник БарГУ. Сер. Биологические науки (Общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия). – 2025. – Вып. 17. – С. 4–11.