Раўнавага плоскіх механічных сістэм (нетрадыцыйная методыка вывучання)
Эскиз недоступен
Дата
2005
Авторы
Название журнала
Номер ISSN
Название тома
Издатель
БарДУ
Анотация
Асноўная мэта вывучэння метадычнага дапаможніка - забяспечыць больш інтэнсіўнае развіццё інжынернага мыслення студэнтаў i фарміраванне ў ix доўгатэрміновых ведаў. Яна дасягаецца з дапамогай нетрадыцыйнай методыкі рашэння задач, пабудаванай на непасрэдным прымяненні асноўных тэарэтычных палажэнняў статыкі. Гэтыя палажэнні сфармуляваны тут у выглядзе ўласцівасцей ciл i пар. Паказана, што ўсю разнастайнасць простых плоскіх cicтэм можна апісаць абмежаванай колькасцю бэлькавых мадэлей. Студэнты, якія авалодаюць методыкай, здолеюць рашаць задачы статыкі без складання ўраўненняў раўнавагі (у галаве).
Адзін з магчымых варыянтаў ўкаранення методыкі ў навучальны працэс грунтуецца на самастойным вывучэнні гэтага дапаможніка студэнтамі з наступным замацаваннем матэрыялу на першых двух-трох практычных занятках па статыцы. Аднак вывучэнне методыкі можна перанесці ў заключэнне раздзела “Статыка” альбо нават на першыя практычныя заняткі па дысцыпліне “Супраціўленне матэрыялаў”.
Описание
Ключевые слова
тэарэтычная механіка, теоретическая механика, статика, статыка
Библиографическое описание
Русан, С. І. Раўнавага плоскіх механічных сістэм (нетрадыцыйная методыка вывучання) : метадычныя рэкамендацыі / С. І. Русан. – Баранавічы : БарДУ, 2005. – 41 с.