2017 год Выпуск 5.
Постоянная ссылка для этой коллекции
Просмотреть
Показать 2017 год Выпуск 5. по ключевым словам "paleontology"
Сейчас показывают 1 - 1 из 1
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементOrdovician erratic trilobites (Arthropoda, Trilobita) from pleistocene deposits of Belarus (preliminary data)(БарГУ, 2017) Zaika, Yu. U.; Krylov, A. V.; Заіка, Ю. У.; Крылоў, А. У.Analysis of geographic distribution and determination of geological age of erratic pre-Quaternary sedimentary megaclasts (blocks, boulders and pebbles) enclosed in Quaternary deposits is especially important for localizing their possible sources and native areas. Except for some varieties of rocks that can be identified by their unique petrographic features, definite stratigraphic systematization of the majority of sedimentary megaclasts can be carried out only by means of paleontological study. However, petrographic features have been used solely in almost all previous publications dealing with sedimentary erratics from the territory of Belarus, so it is questionable whether the results can be considered reliable without paleontological confirmation.Identification of trilobites (Trilobita Walch, 1771) is applied here for the purpose of ascertaining the geological age of Ordovician sedimentary blocks, boulders and pebbles redeposited in Pleistocene strata of Belarus. At this time, trilobites belonging to 15 genera and subgenera have been identified in the studied area. They represent the major part of the Ordovician carbonate bedrock succession typical for the East-European Platform. Strata of this succession are subjacent to various younger deposits in north- and southwestern parts of Belarus and in the Baltic States and crop out in northern Estonia and the St. Petersburg Region of Russia.We propose that the studied Ordovician erratic material is not necessarily the result of long-distance transport, which is usually presumed according to the theory of Pleistocene continental glaciations, but might have been redeposited from nearby buried Ordovician bedrock sources as well. Taxonomic composition of the “Ordovician erratic trilobite complex” of Belarus denotes its similarity to the “erratic trilobite association” from northern Germany, northern Poland and Kaliningrad Region of Russia (formerly East Prussia). At the same time it also shows clear affinity to trilobite assemblages from Middle and Upper Ordovician bedrock outcrops in northern Estonia and the St. Petersburg Region (East Baltics), although it is not entirely typical for them. It is also notable that several of the collected trilobite specimens show morphological dissimilarity with typical trilobite material described in paleontological literature. Аналіз геаграфічнага пашырэння і вызначэнне геалагічнага ўзросту дачацвярцёвых мегакластаў (камлыгі, валуны, галькі) асадкавых горных парод, пераадкладзеных у чацвярцёвых утварэннях, мае асаблівае значэнне для ўстанаўлення іх верагодных крыніц і раёнаў паходжання. За выключэннем некаторых разнавіднасцяў парод, якія можна ідэнтыфікаваць па адметных петраграфічных асаблівасцях і якасцях, высновы аб стратыграфічнай прымеркаванасці большасці відаў асадкавых мегакластаў могуць грунтавацца толькі на выніках палеанталагічнага вывучэння заключаных у іх арганічных рэшткаў. Тым не менш, менавіта петраграфічныя асаблівасці выкарыстоўваюцца як асноўныя амаль ва ўсіх папярэдніх публікацыях, у якіх закранаюцца пытанні абласцей паходжання фрагментаў асадкавых парод, пераадкладзеных у плейстацэне на тэрыторыі Беларусі. Вынікі, атрыманыя без выкарыстання палеанталагічных доказаў, нельга лічыць надзейнымі. У гэтай працы вызначэнне выкапнёвых рэшткаў трылабітаў (Trilobita Walch, 1771) упершыню ўжываецца з мэтай удакладнення геалагічнага ўзросту мегакластаў асадкавых парод, перазахаваных ва ўтварэннях плейстацэна Беларусі. На дадзены момант у межах даследаванага рэгіёну адзначаны трылабіты з 15 родаў і падродаў, якія характарызуюць большую частку стратыграфічнай паслядоўнасці карбанатнага ардовіка, развітага ў карэнным заляганні на Усходне-Еўрапейскай платформе. Стратыграфічныя падраздзяленні гэтай паслядоўнасці перакрываюцца разнастайнымі больш маладымі адкладамі на паўночным і паўднёвым захадзе Беларусі, а таксама на тэрыторыі Балтыйскіх краін, і выходзяць на паверхню ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Паводле нашага меркавання, даследаваны пераадкладзены матэрыял не абавязкова з’яўляецца вынікам пераносу выключна на вялікія адлегласці, але можа быць перазахаваны таксама і з бліжэйшых карэнных адкладаў ардовіка, перакрытых маладзейшымі ўтварэннямі. Таксанамічны склад выяўленага комплексу ардовікскіх трылабітаў праяўляе падабенства да аналагічных комплексаў з валунных адкладаў паўночных Германіі, Польшчы і Калінінградскай вобласці. У той самы час ён дэманструе выразнае падабенства да трылабітавых асацыяцый з выхадаў сярэдняга і верхняга ардовіка ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці (Усходне-Балтыйскі рэгіён). Адметна таксама і тое, што некаторыя з сабраных узораў маюць шэраг марфалагічных адрозненняў ад тыповага матэрыялу, апісанага раней у палеанталагічнай літаратуры.