(РИО БарГУ, 2014) Пучынская, Т. М.; Косціна, Ж. В.
Канцэпт дом з’яўляецца адным з ключавых у беларускай нацыянальнай літаратуры. Замацаваўшыся ў айчынным прыгожым пісьменстве XIX стагоддзя, дзе служыў абазначэннем жылля чалавека і ўяўляў сабой сімвал радзімы, шчасця, цяпла, утульнасці, творчасці, канцэпт дом працягваў дамінаваць у літаратуры ХХ стагоддзя. Дом атрыбутаваны В. Казько як нацыянальная каштоўнасць, што ўказвае на прадаўжэнне беларускай літаратурнай традыцыі.