У дапаможніку прадстаўлены аўтарскія падыходы да літаратуразнаўчай і метадычнай інтэрпрэтацыі лірычных, ліра-эпічных і эпічных твораў У. Караткевіча, што ўваходзяць у школьную праграму. Асаблівая ўвага нададзена раману «Каласы пад сярпом тваім».
Прызначаецца для настаўнікаў беларускай літаратуры сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, для студэнтаў-філолагаў.