(РВА БарДУ, 2011) Канцавая, Г. М.; Шавель, В. М.; Швед, М. В.
Зборнік мае тэарэтычнае і практычнае прызначэнне. Змяшчае тэарэтычныя
звесткі, практычныя, тэставыя заданні па тэмах раздзела «Марфалогія»:
«Назоўнік як часціна мовы», «Прыметнік як часціна мовы», «Лічэбнік як
часціна мовы», «Займеннік як часціна мовы». Зместавае напаўненне тэставых
заданняў ахоплівае пераважную большасць тэарэтычных пытанняў, якія
замацоўваюцца праз выкананне практычных заданняў.
Прызначаецца для студэнтаў педагагічных факультэтаў устаноў вышэйшай
адукацыі Рэспублікі Беларусь, будзе карысны школьнікам, абітурыентам,
настаўнікам.