Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для арганізацыі самастойнай працы
студэнтаў па найбольш аб’ёмным раздзеле дысцыпліны «Гісторыя беларускай мовы» - фанетыцы. Матэрыял падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай дысцыпліны «Гісторыя беларускай мовы» для вышэйшых навучальных устаноў. Дадзенае выданне рэкамендуецца студэнтам спецыяльнасцей «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура», «Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура», а таксама тым, хто цікавіцца гісторыяй развіцця роднай мовы.