Разглядаюцца асноўныя падыходы да арганізацыі работы па ўдасканаленні моўнай
падрыхтоўкі будучых спецыялістаў. Выкладзены тэарэтычныя асновы педагагічнага ўзаемадзеяння як сістэмаўтваральнага кампанента прафесійнай адукацыі, апісаны вербальныя сродкі ўзаемадзеяння ў працэсе лекцыі, разглядаюцца камунікатыўныя стратэгіі, якія класіфікуюцца па крытэрыі адказнасці выкладчыка за арганізацыю педагагічнага працэсу, яго кантроль і кіраванне.
Адрасуецца студэнтам педагагічных спецыяльнасцей, выкладчыкам ВНУ,
настаўнікам ліцэяў і гімназій.