Показать материалы XII Международной научно-практической конференции молодых исследователей, Барановичи, 19-20 мая 2016 года, Часть 1. по ключевым словам "анамастычная лексіка"
Мэта працы — даць лінгвістычнае апісанне анамастычнай лексікі навукова-папулярных твораў
А. Бензерука, В. Чаропкі, А. Каско, А. Бутэвіча. Пастаўленая мэта прадвызначыла вырашэнне наступных задач:
выбраць з тэкстаў навукова-папулярных твораў імёны ўласныя і размеркаваць іх па разрадах у адпаведнасці
з выбранай класіфікацыяй; даследаваць анамастыкон навукова-папулярных твораў з лінгвістычных і гісторыка-
культуралагічных пазіцый; вызначыць сэнсавую нагрузку і вобразна-асацыятыўны патэнцыял онімаў;
ахарактарызаваць спецыфічныя асаблівасці функцыянавання імёнаў уласных у тэкстах навукова-папулярнай
літаратуры. Мэта і спецыфіка матэрыялу прадвызначылі выбар аналітычна-апісальнага метаду ў якасці асноўнага.