2018 год Выпуск 6.
Постоянная ссылка для этой коллекции
Просмотреть
Показать 2018 год Выпуск 6. по ключевым словам "беларуская літаратура"
Сейчас показывают 1 - 3 из 3
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементЗмястоўная форма «вясковага» рамана ў беларускай прозе 1956-1965 гадоў (да праблемы літаратурных дыскусій)(БарГУ, 2018) Новосельцева, Г. В.; Навасельцава, Г. В.; Navaseltseva, G. V.Эстэтычны ўзор «вясковага» рамана, якім выступаў шматгеройны сацыяльна-бытавы раман з элементамі этнаграфізму (А. Чарнышэвіч «Світанне», П. Пестрак «Серадзібор»), змяняецца пад уплывам як літарататурных, так і пазалітаратурных фактараў. Творчая манера І. Мележа («Людзі на балоце», «Подых навальніцы») не толькі раскрывае наватарства аўтара, але і дазваляе прасачыць унутрыжанравую эвалюцыю. І. Мележ, у параўнанні з А. Чарнышэвічам і П. Пестраком, адмовіўся ад падзейнасці як вядучага эстэтычнага прынцыпу адлюстравання рэчаіснасці, выразна раскрыў раманную сітуацыю, акрэсліў галоўных герояў і герояў так званага мікраасяроддзя. Пісьменнік выявіў рэпрэзентатыўных персанажаў, якія выступаюць носьбітамі аўтарскай думкі, перажываюць духоўную эвалюцыю, а не з’яўляюцца статычнымі, адмовіўся ад сацыялагічнай зададзенасці і спрошчанасці. У выніку быў створаны новы ўзор шматгеройнага рамана, плённы для мастацкай распрацоўкі вясковай тэмы. The aesthetic model of the “village” novel, which is a multi-hero social-and-domestic novel with elements of ethnography (e.g., “Dawn” by A. Chernyshevich, “Seradibor” by P. Pestrak), changes under the influence of both literary and extraliterary factors. The creative manner of I. Melezh (“People in the swamp”, “Storm breathing”) not only reveals the author’s innovation, but also allows us to examine the evolution of the genre. I. Melezh, compared with A. Chernyshevich and P. Pestrak, refused eventness as the leading aesthetic principle of reflection of reality; he clearly revealed a novel situation, outlined the main characters and heroes of the so-called microenvironment. The writer found the representative characters, who act as carriers of the author’s thoughts, experience spiritual evolution and are not static; he abandoned sociological stereotypes and simplicity. As a result, a new model of multi-hero novel was founded, which was fruitful for the artistic development of the rural theme.
- ЭлементПейзаж у лірыцы Канстанцыі Буйло(БарГУ, 2018) Криштоп, И. С.; Kryshtop, I. S.; Крыштоп, І. С.У артыкуле разглядаецца індывідуальна-аўтарская своеасаблівасць пейзажаў, прадстаўленых у паэзіі К. Буйло 1910-1920-х гадоў. Устаноўлена, што, акрамя апісання рэальна існуючых карцін прыроды, прадстаўніца беларускай літаратуры стварае «фантастычныя», у аснове якіх - яркія персаніфікаваныя вобразы дрэў, кветак, птушак, міфалагічныя матывы. У творах паэтэсы прыроднае асяроддзе прадстаўлена як неаспрэчны маральна-эстэтычны ідэал, які далучае да анталагічнай гармоніі. З дапамогай вясновай метафорыкі аўтар выражае надзею на пазітыўныя змены як у асабістым, так і ў нацыянальным жыцці. The article studies the individual peculiarities of the landscapes presented in K. Buylo’s poetry of 1910—20s. It is determined that the representative of Belarusian literature, along with descriptions of real places, creates “fantastic” sceneries based on vivid personified images of trees, flowers, birds and mythological motifs. In K. Buylo’s works the nature is depicted as an indisputable moral and aesthetic ideal that attaches to ontological harmony. By means of spring revival metaphors, the author expresses the hopes for positive changes in both personal and national life.
- ЭлементУзбагачэнне рытміка-інтанацыйных структур у паэзіі Янкі Лучыны(БарГУ, 2018) Круглова, О. В.; Круглова, В. В.; Kruglova, О.Артыкул з’яўляецца першай працай у беларускім літаратуразнаўстве, у якой разглядаюцца асаблівасці функцыяніравання пэўных рытміка-інтанацыйных структур у лірычнай творчасці Янкі Лучыны. У даследаванні разглядаецца роля рытму і інтанацыі ў структуры вершаванага твора. Аўтар прыводзіць прыклады разнастайных рытмічных і інтанацыйных кампанентаў у паэзіі Янкі Лучыны. У ходзе аналізу вызначаецца роля кожнага з рытмічных і інтанацыйных кампанентаў, якая часцей за ўсё заключаецца ў неабходнасці падкрэсліць пэўную думку і зрабіць на адрасата максімальна моцнае сугестыўнае ўздзеянне. Аўтар прыходзіць да высновы, што найбольш часта Янкам Лучынам выкарыстоўваліся разнастайныя паўторы. У артыкуле паказана, што выкарыстанне паўтораў - адна з вызначальных рыс лірычнай творчасці Янкі Лучыны. The article is the first work in Belarusian literary criticism, which considers the peculiarities of functioning of certain rhythm and intonation patterns in Luchina’s lyrical creative work. The study examined the role of rhythm and intonation in the structure of poetry. The author gives examples of the diverse intonation and rhythmic components in poetry by Yanka Luchina. The analysis helped to define the role of each of the rhythm and intonation component, which results mainly in the need to emphasize a particular idea and make a maximum strong suggestive effect on the addressee. The author concludes that Yanka Luchina used different repetitions very often. The article shows that the use of repetitions is one of the distinctive features of all the lyrical creativity by Yanka Luchina.