Кафедра информационных технологий и физико-математических дисциплин
Постоянная ссылка на Раздел
Просмотреть
Показать Кафедра информационных технологий и физико-математических дисциплин по автору "Русан, С. І."
Сейчас показывают 1 - 6 из 6
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементВаганні механічных сістэм(РВА БарДУ, 2008) Русан, С. І.Дапаможнік мае на мэце аказанне практычнай парады студэнтам у самастойным выкананні заданняў па апошняй самай складанай тэме курса тэарэтычнай механікі. У ім разглядаюцца свабодныя і вымушаныя ваганні кансерватыўных сістэм з адной і дзвюма ступенямі свабоды. Прыводзяцца кароткія звесткі з тэорыі і прыклады выканання заданняў па тэме. Змест даведніка адпавядае вучэбнай праграме тэхнічных спецыяльнасцей ВНУ. Выданне рэкамендуецца студэнтам тэхнічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў
- ЭлементРаўнавага плоскіх механічных сістэм (нетрадыцыйная методыка вывучання)(БарДУ, 2005) Русан, С. І.Асноўная мэта вывучэння метадычнага дапаможніка - забяспечыць больш інтэнсіўнае развіццё інжынернага мыслення студэнтаў i фарміраванне ў ix доўгатэрміновых ведаў. Яна дасягаецца з дапамогай нетрадыцыйнай методыкі рашэння задач, пабудаванай на непасрэдным прымяненні асноўных тэарэтычных палажэнняў статыкі. Гэтыя палажэнні сфармуляваны тут у выглядзе ўласцівасцей ciл i пар. Паказана, што ўсю разнастайнасць простых плоскіх cicтэм можна апісаць абмежаванай колькасцю бэлькавых мадэлей. Студэнты, якія авалодаюць методыкай, здолеюць рашаць задачы статыкі без складання ўраўненняў раўнавагі (у галаве). Адзін з магчымых варыянтаў ўкаранення методыкі ў навучальны працэс грунтуецца на самастойным вывучэнні гэтага дапаможніка студэнтамі з наступным замацаваннем матэрыялу на першых двух-трох практычных занятках па статыцы. Аднак вывучэнне методыкі можна перанесці ў заключэнне раздзела “Статыка” альбо нават на першыя практычныя заняткі па дысцыпліне “Супраціўленне матэрыялаў”.
- ЭлементСтатыка. Праекцыя і момант сілы(РВА БарДУ, 2011) Русан, С. І.Змяшчае заданні для самастойнага выканання на вызначэнне праекцый сіл на восі і плоскасці і на вызначэнне іх момантаў адносна цэнтраў і восей, а таксама кароткія звесткі з тэорыі і прыклады выканання заданняў. Рэкамендуецца студэнтам тэхнічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў.
- ЭлементСтатыка. Якасны аналіз раўнавагі механічных сістэм(БарДУ, 2017) Русан, С. І.Практычны дапаможнiк прысвечаны якаснаму сiлавому аналiзу плоскiх i прасторавых статычна вызначальных механiчных сiстэм. Мэта яго распрацоўкі - дапамагчы дапытлiвым студэнтам зразумець i замацаваць механiчную сутнасць фундаментальных паняццяў курса тэарэтычнай механiкi, пазнаёмiщщ з асновамi структypнara аналiзу i ўяўным эксперыментам. Назапашаны ў вынiку досвед дазволiць iм у далейшым лягчэй сумяшчаць у свядомасцi абстрактныя мадэлi з рэальнымi аб'ектамi тэхнiкi. Змест дапаможнiка адпавядае адукацыйным стандартам спецыяльнасцей i вучэбнай праграме дысцьплiны «Тэарэтычная механiка». Рэкамендуецца студэнтам спецыяльнасцей 1-36 01 01 «Тэхналогiя машынабудавання», 1-36 01 03 «Тэхналагiчнае абсталяванне машынабудаўнiчай вьтворчасцi», 1-53 01 01 «Аўтаматызацыя тэхналагiчных працэсаў i вытворчасцей», 1-74 06 01 «Тэхнiчнае забяспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасцi».
- ЭлементСтруктура плоскіх статычна вызначальных механічных сістэм(РВА БарДУ, 2007) Русан, С. І.Метадычны дапаможнік прысвечаны аналізу і сінтэзу плоскіх складаных статычна вызначальных механічных сістэм. Асноўная мэта дапаможніка — падрыхтаваць студэнтаў да больш глыбокага засваення першых разделаў курса тэарэтычнай механікі і стварыць перадумовы для фарміравання ў іх доўгатэрміновых ведаў. Выданне змяшчае чатыры заданні з прыкладамі іх выканання і можа выкарыстоўвацца як на практычных занятках, так і для правядзення калёквіума па статыцы. Метадычны дапаможнік распрацаваны згодна з тыпавой праграмай для вышэйшых устаноў.
- ЭлементТэхнічная механіка(БарДУ, 2018) Русан, С. І.; Гаўрыленя, А. К.; Сотнік, Л. Л.; Сотник, Л. Л.; Гавриленя, А. К.Метадычныя рэкамендацыi знаёмяць з некаторымi прасцейшымi аб'ектамi прыкладной механiкi, методыкай вызначэння ix стану пад дзеяннем механiчных сiл (рух, раўнавага, выгін) i маюць на мэце падрыхтоўку студэнтаў да выканання тыпавых заданняў па агульнатэхнiчных дысцыплiнах i асэнсаванае ix вывучэнне ў цэлым. Змест метадычных рэкамендацый адпавядае адукацыйным стандартам спецыяльнасцей i вучэбнай праграме дысцыплiны.