Алахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка ІI: дэвон - плейстацэн

dc.contributor.authorЗаіка, Ю. У.
dc.date.accessioned2023-12-14T13:16:01Z
dc.date.available2023-12-14T13:16:01Z
dc.date.issued2023
dc.description.abstractДругая частка агляду алахтонных палеанталагічных матэрыялаў з паверхневых адкладаў Беларусі прысвечана выкапнёвым рэшткам арганізмаў дэвона - плейстацэна. З іх па колькасці, разнастайнасці, геаграфічнаму пашырэнню выразна дамініруюць прадстаўнікі дэвонскай і крэйдавай марской біёты. З такой высновай стасуецца шырокая прысутнасць у плейстацэнавых адкладах не толькі макрамерных, але і мікраскапічных рэшткаў дэвонскіх (хрыбетныя, мікратэнтакуліты, праблематычныя мікраскамянеласці) і крэйдавых арганізмаў (фарамініферы, радыялярыі, губкі). Гэтыя факты могуць указваць на істотную ролю мясцовых адкладаў дэвона і крэйды як непасрэдных крыніцаў асадкавага матэрыялу плейстацэнавай тоўшчы Беларусі. У той жа час далёкае паходжанне некаторых дэвонскіх алахтонных скамянеласцяў бясспрэчна. Параўнальна больш рэдка сустракаюцца юрскія і кай- назойскія выкапнёвыя, сярод якіх ёсць як геаграфічна чужародныя (большасць юрскіх знаходак), так і пераадкладзеныя з лакальных карэнных крыніцаў (неаген, палеаген). Алахтонныя знаходкі пермскай і трыясавай флоры і фаўны ў плейстацэне Беларусі дагэтуль не адзначаліся. Адно з найменш вывучаных пытанняў палеанталогіі навейшых адкладаў Беларусі - прысутнасць субфасільных рэшткаў марскіх арганізмаў, якія могуць мець антрапагеннае паходжанне ці з’яўляюцца вынікам натуральнага пераадкладання. Частка такіх знаходак можа быць сведчаннем існавання познекайназойскага марскога басейна, які распасціраўся на паўночныя раёны краіны. The second part of the survey of allochthonous paleontological collections from the surface sediments of Belarus is devoted to the fossil remains of Devonian - Pleistocene organisms. Of them, representatives of the Devonian and Cretaceous marine biota clearly dominate in terms of number, diversity and geographical distribution. This conclusion is supported by the widespread presence of not only macroscopic, but also microscopic remains of Devonian (vertebrates, microtentaculits, problematic microfossils) and Cretaceous organisms (foraminifers, radiolarians, sponge spicules) in Pleistocene sediments. These facts may indicate the significant role of local Devonian and Cretaceous deposits as direct sources of the sedimentary material of the Pleistocene strata of Belarus. At the same time, the geographically remote (erratic) origin of some Devonian allochthonous fossils is indisputable. Jurassic and Cenozoic fossils are relatively rarer, and include both erratic (most Jurassic samples) as well as reworked from local bedrock sources (Paleogene and Neogene). Allochthonous specimens of Permian and Triassic flora and fauna in the Pleistocene of Belarus have not yet been found. Among the least studied issues of paleontology of the Pleistocene sediments of the territory of Belarus is the occurrence of subfossil samples of marine organisms, which can have both anthropogenic origin and be the result of natural reworking. Some of these finds may be evidence of the Late Cenozoic sea basin, which extended to the northern regions of the country.
dc.identifier.citationЗаіка, Ю. У. Алахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка ІI: дэвон - плейстацэн / Ю. У. Заіка // Вестник БарГУ. Сер. Биологические науки (Общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия). – 2023. – Вып. 14. – С. 15–29.
dc.identifier.urihttps://rep.barsu.by/handle/data/9631
dc.language.isoother
dc.publisherБарановичи : БарГУ
dc.subjectалахтонныя выкапнёвыя рэшткі
dc.subjectдэвон
dc.subjectкарбон
dc.subjectюра
dc.subjectкрэйда
dc.subjectплейстацэн Беларусі
dc.subjectаллохтонные ископаемые остатки
dc.subjectallochthonous fossils
dc.subjectDevonian
dc.subjectCarboniferous
dc.subjectJurassic
dc.subjectCretaceous
dc.subjectPleistocene of Belarus
dc.titleАлахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка ІI: дэвон - плейстацэн
dc.title.alternativeAllochthonous fossils in the Upper Cenozoic deposits of Belarus. Preliminary results of the study. Part II: Devonian - Pleistocene / Yu. U. Zaika
dc.typeArticle
Файлы
Контейнер файлов
Сейчас показывают 1 - 1 из 1
Загрузка...
Эскиз
Название:
Алахтонныя выкапнёвыя рэшткі ў адкладах верхняга кайназоя Беларусі. Папярэднія вынікі вывучэння. Частка ІI дэвон - плейстацэн.pdf
Розмер:
2.87 MB
Формат:
Adobe Portable Document Format
Описание:
Комплект лицензий
Сейчас показывают 1 - 1 из 1
Загрузка...
Эскиз
Название:
license.txt
Розмер:
1.71 KB
Формат:
Item-specific license agreed upon to submission
Описание: