Палеазойскія каралы Tabulata выключнай ступені захаванасці, пераадкладзеныя ў плейстацэнавых пясках Беларусі
dc.contributor.author | Заіка, Ю. У. | |
dc.contributor.author | Zaika, Yu. U. | |
dc.coverage.spatial | Барановичи | ru |
dc.date.accessioned | 2017-06-30T08:50:45Z | |
dc.date.available | 2017-06-30T08:50:45Z | |
dc.date.issued | 2016 | |
dc.description | Вестник БарГУ. Сер. Биологические науки (Общая биология). Сельскохозяйственные науки. – 2016. – Вып. 4. – 96 с. | ru |
dc.description.abstract | Выкапнёвыя рэшткі палеазойскіх (пераважна ардовікскіх і сілурыйскіх) каралаў Tabulata ў пераадкладзеным стане значна пашыраны ў пясчана-гліністых утварэннях плейстацэна Беларусі. Бліжэйшыя карэнныя адклады ардовіка і сілура, якія выходзяць на паверхню і найбольш верагодна з’яўляюцца крыніцай іх паступлення, знаходзяцца ў паўночнай Эстоніі і на выспах Балтыйскага мора. Сярод знойдзенага матэрыялу нярэдка трапляюцца дэталёва захаваныя экзэмпляры, поўнасцю вольныя ад умяшчальнай палеазойскай горнай пароды. Яны амаль не дэманструюць слядоў хімічнага выветрывання або пашкоджанняў ад уздзеяння кіслых падземных вод, што выключае варыянт іх прыроднага хімічнага вылучэння з палеазойскіх карбанатных валуноў. Такія знаходкі характарызуюцца нязначнай механічнай трываласцю - гэта ставіць пад сумненне гіпотэзу аб іх выворванні з карэнных адкладаў і наступным пераносе ў выніку руху плейстацэнавых скандынаўскіх ледавікоў, якая дапускаецца ў літаратуры як асноўная для тлумачэння распаўсюджвання валуноў і галек. Неабходна ўлічваць таксама, што, паводле многіх ранейшых публікацый, ледавіковае транспартаванне суправаджалася пераціраннем і механічнай дэструкцыяй каменнага адломкавага матэрыялу, што прывяло б да знішчэння крохкіх экзэмпляраў у валунна-галькава-жвіровай сумесі. Узамен, больш праўдападобнай уяўляецца гіпотэза аб іх дрыфтавым пераносе, або пераносе прыпайным ільдом, прапанаваная некаторымі аўтарамі ў якасці адной з альтэрнатыў тэорыі ледавіковага разносу. Гіпотэза транспартавання прыпайным ільдом базуецца на простых назіраннях за аналагічнымі з’явамі ў сучасных арктычных марскіх вадаёмах і, верагодна, можа выкарыстоўвацца для тлумачэння прысутнасці выдатна захаваных палеазойскіх каралаў у тоўшчах грубых механічных асадкаў плейстацэна. Зыходзячы з гэтай здагадкі, прапануецца выкарыстоўваць знаходкі ізаляваных ад палеазойскай пароды каралавых шкілетаў у якасці індыкатараў плошчы верагоднага марскога затаплення ў познім кайназоі. Redeposited Paleozoic (mainly Ordovician and Silurian) Tabulata corals are widespread in Pleistocene sandy-argillaceous deposits of Belarus. The nearest Ordovician and Silurian exposures that could be considered as their source rocks are confined to the northern part of Estonia and several islands of the Baltic Sea. Some specimens in the collected material are represented by loose colonies preserved in fine detail. Being completely or mainly free of enclosing Paleozoic rock, they show almost no sign of chemical weathering or any visible damage caused during natural etching by acidic ground waters, which allows to eliminate acid dissolution as the mechanism of their natural separation from Paleozoic carbonate boulders. The specimens are very fragile and are characterized by negligible resistance to mechanical destruction. This does not support the hypothesis of glacial plucking and subsequent transportation of this material during advancement of Pleistocene Scandinavian glaciers widely accepted in most publications as the background hypothesis for explaining the delivery of boulders and pebbles into Pleistocene deposits. One should also take into consideration that in many published sources it is thought that glacial transportation was accompanied by the mechanical grinding of rock debris, which should demolish any fragile material by the mixture of boulder, pebble and gravel sediment. Instead, in the present paper the shore-fast ice delivery hypothesis is thought to be more consistently applied to the studied material. The shore-fast ice rafting hypothesis contradicts the glacial theory and has been proposed by some authors as one of the alternative explanations of erratic material delivery. According to direct observations on modern Arctic seashores, it involves an alternation of seasonal incorporation into ice of the near-surface bottom sediment and debris in the littoral zone and its subsequent transportation by floating ice. If this assumption is correct, loose fragile coral skeletons could be used for paleogeographic reconstructions as indicators of a probable Late Cenozoic Sea flooding area. | ru |
dc.identifier.citation | Заіка, Ю. У. Палеазойскія каралы Tabulata выключнай ступені захаванасці, пераадкладзеныя ў плейстацэнавых пясках Беларусі / Ю. У. Заіка // Вестник БарГУ. Сер. Биологические науки (Общая биология). Сельскохозяйственные науки. – 2016. – Вып. 4. – С. 20–26. | ru |
dc.identifier.other | ББК 28.1 | |
dc.identifier.uri | https://rep.barsu.by/handle/data/2064 | |
dc.language.iso | bel | ru |
dc.publisher | РИО БарГУ | ru |
dc.subject | палеонтология | ru |
dc.subject | палеазойскія каралы Tabulata | ru |
dc.subject | пераадкладанне | ru |
dc.subject | плейстацэн | ru |
dc.subject | палеанталогія | ru |
dc.subject | paleozoic Tabulata corals | |
dc.subject | redeposition | |
dc.subject | Pleistocene | |
dc.subject | fast shore ice rafting | |
dc.title | Палеазойскія каралы Tabulata выключнай ступені захаванасці, пераадкладзеныя ў плейстацэнавых пясках Беларусі | ru |
dc.title.alternative | On exceptionally well preserved paleozoic Tabulate corals redeposited in pleistocene sands of Belarus | |
dc.type | Article | ru |
Файлы
Контейнер файлов
1 - 1 из 1
Загрузка...
- Название:
- Paleazojskіja karaly Tabulata vykljuchnaj stupenі zahavanascі, peraadkladzenyja ў plejstacjenavyh pjaskah Belarusі.pdf
- Розмер:
- 2.53 MB
- Формат:
- Adobe Portable Document Format
- Описание:
- основной текст
Комплект лицензий
1 - 1 из 1
Загрузка...
- Название:
- license.txt
- Розмер:
- 1.71 KB
- Формат:
- Item-specific license agreed upon to submission
- Описание: