Показать по автору "Minskevich, S. L."
Сейчас показывают 1 - 1 из 1
Результатов на странице
Параметры сортировки
- Элемент"Крымскія санеты" Адама Міцкевіча ў перакладзе Максіма Танка(БарГУ, 2020) Мінскевіч, С. Л.; Minskevich, S. L.У артыкуле разглядаюцца пераклады «Крымскіх санетаў» Адама Міцкевіча, якія зрабіў Максім Танк. Беларускі паэт пераклаў чатыры санеты гэтага цыкла: «I. Акерманскія стэпы», «IV. Бура», «V. Выгляд гор са стэпаў Казлова» і «XVI. Гара Кікінеіс». Першыя з іх былі апублікаваныя 80 гадоў таму (1940). Пераклад строгай вершаванай формы, такой як санет, дазваляе выявіць асаблівасці беларускай сістэмы вершаскладання сярэдзіны ХХ стагоддзя, беларускага літаратурнага працэсу ў цэлым і дыскурсу перакладной літаратуры ў прыватнасці. Аўтар артыкула праводзіць параўнальна-супастаўляльны аналіз гэтых перакладаў Максіма Танка і арыгінала, а таксама тэкстаў іншых перакладчыкаў; прыходзіць да высновы, што беларускаму паэту ўдаецца перадаць сюжэт, змест, метафарычнасць і эмацыянальнасць твораў Міцкевіча, аднак пры гэтым не захоўваецца форма класічнага санета. Гэта паказвае, што Максім Танк пры перакладзе прытрымліваўся эмоцыа дэтэрмінаванага кірунку санетапісання, які быў прапанаваны Янкам Купалам, дзе дапускаюцца адступленні ад класічнай формы дзеля пачуццёвасці твору, хоць на той час у беларускай санетыстыцы ўжо існаваў рацыа дэтэрмінаваны кірунак, прадстаўлены Максімам Багдановічам. Тым не менш дадзеныя пераклады Максіма Танка сталі прыкладам для перакладчыкаў наступных пакаленняў. The article deals with the translations of “Crimean Sonnets” by Adam Mickiewicz written by Maxim Tank. The Belarusian poet translated four sonnets of this cycle: “I. Stepy akermańskie” (“І. The Ackerman Steppe”), “IV. Burza” (“IV. The Storm”) “V. Widok gór ze stepów Kozłowa” (“V. Mountains from the Keslov Steppe”) and “XVI. Góra Kikineis” (“The Kikineis Mountain”). The first two of them were published 80 years ago (1940). The translation of a strict poetic form, such as a sonnet, reveals the features of the Belarusian system of versification in the mid-20th century, the Belarusian literary process in general, and the discourse of translated literature in particular. The author of the article carries out a comparative analysis of these translations by Maxim Tank and the original text, as well as the texts of other translators, concludes that the Belarusian poet manages to convey the plot, content, metaphoricity and emotionality of works by Mickiewicz, however, the form of the original sonnet is not saved. This shows that Maxim Tank in these translations followed an emotionally determined method of creating sonnets, which was proposed by Janka Kupala, where deviations from the classical form are allowed for sensuality, although in the Belarusian sonnet system and sonnet translations there was a rationally determined method presented by Maxim Bаhdanovič. Nevertheless, these translations by Maxim Tank set an example for the translators of the next generations.