Показать по автору "Kostina, Zh. V."
Сейчас показывают 1 - 2 из 2
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементПатрыятызм у сістэме эстэтычных каштоўнасцей літаратуры Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя(БарГУ, 2021) Косціна, Ж. В.; Kostina, Zh. V.артыкуле разглядаецца паняцце «патрыятызм», тыпы патрыятызму, якія па-мастацку раскрыты ў літаратурных творах Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя. «Грамадзянскі» патрыятызм уласцівы паэзіі ўсіх рамантыкаў. Найбольш даследавана айчынным літаратуразнаўствам творчасць Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча, Яна Баршчэўскага. Аўтар артыкула аналізуе мастацкія тэксты Ануфры Петрашкевіча, Тамаша Зана, Міхала Рукевіча, Аляксандра Ходзькі з мэтай выяўлення вобразна-семантычнага рада, праз які раскрываецца патрыятызм як эстэтычная каштоўнасць літаратуры Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя. Асноўнымі вобразамі-персанажамі становяцца паганскі жрэц, вайдэлот, майстар-штукар як захавальнікі «духу продкаў», сімваламі - стары разбураны замак як сведчанне мінулай славы Айчыны, чаша, або чара, як знак прычашчэння ідэяй патрыятычнага служэння. This article considers terms such as “patriotism”, types of patriotism, which artistically revealed in literature creations of 1st half of 19th century. The “public” patriotism patriotism inherent in the poetry of all romantic poets. Creation of Adam Mitskevich, Vinсent Dunin-Martsinkevich, Yan Barszewski was more researched by native literature researchers. The author of this article is analyzing of literary texts of Anufryi Petrashkevich, Tamash Zan, Mikhal Rukevich, Alеxandr Hodz’ko for identification of figurative-semantic row, which discovering patriotism as aesthetic value of Belarusian literature of 1st half of 19th century. The main characters are a pagan priest, vaydelot, a master magician as keepers of the “spirit of the ancestors”, symbols are an old ruined castle as evidence of the past glory of the Fatherland, a cup or cup as a sign of initiation into the idea of patriotic service.
- ЭлементЭстэтычны ідэал паэзіі Вінцэся Каратынскага ў кантэксце сентыменталізму(БарГУ, 2020) Косціна, Ж. В.; Kostina, Zh. V.У артыкуле разглядаецца паэтычная творчасць В. Каратынскага з мэтай выяўлення эстэтычнага ідэалу ў сувязі з праблемай станаўлення і развіцця сентыменталізму ў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Аналіз вершаў «Над калыскай», «Пастрыжыны», «Любасць» з пазіцый агульнафілалагічнай цэласнасці даказвае, што аксіялагічныя арыенціры эстэтычнага ідэалу беларускай літаратуры нараджаліся ў першай палове ХІХ стагоддзя. Крыніцай прыгожага была вусная народная творчасць, бо толькі яна, на думку Каратынскага сентыменталіста, змагла захаваць хрысціянскае разуменне сутнасці прыроды, сацыяльных паводзін асобы. The article examines the poetic work of V. Korotynsky in order to identify the aesthetic ideal in connection with the problem of the formation and development of sentimentalism in Belarusian literature of the XIX century. The analysis of the poems “Nad Kalyskay”, “Pastryzhany”, “Lyubast” (from the standpoint of General philological integrity) proves that the axiological guidelines of the aesthetic ideal of Belarusian literature were born in the first half of the XIX century. The source of beauty was oral folk art, because only it, according to Korotynsky, who was a sentimentalist, was able to preserve the Christian understanding of the essence of nature, the social behaviour of the individual.