Показать по автору "Brusevich, A. A."
Сейчас показывают 1 - 2 из 2
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементАсаблівасці фарміравання матыўна-вобразнага поля паэзіі Вінцэнта Каратынскага(БарГУ, 2022) Брусевіч, А. А.; Brusevich, A. A.Мэта дадзенага артыкула - на прыкладзе праграмнага верша Вінцэнта Каратынскага “Postrzyїyny” («Пастрыжыны») з дэбютнага зборніка “Czem chata bogata, tem rada” («Чым хата багата, тым рада»), разгледзець некаторыя асаблівасці фарміравання матыўна-вобразнага поля паэзіі згаданага аўтара, у тым ліку генезіс салярнага матыву, які адыгрывае важную ролю ў мастацкай сістэме ўсёй творчасці паэта. Ва ўводзінах звернута ўвага на актуальнасць і навуковую навізну даследавання феномену В. Каратынскага з улікам літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі яго паэтычных твораў. У асноўнай частцы прааналізаваны ідэйна-эстэтычныя асновы мастацкага метаду пісьменніка, паказаны прынцыпы эвалюцыі творчай свядомасці гэтага яркага прадстаўніка беларуска-польскага літаратурнага памежжа. У заключэнні сфармуляваны высновы пра заканамернасць фарміравання матыўна-вобразнага поля паэзіі В. Каратынскага ў сістэме эстэтыкі еўрапейскага рамантызму з арыентацыяй на беларускую фальклорную традыцыю. The purpose of this article is, using Vincent Korotynskyʼs poem “Postrzyїyny” from the debut collection “Czem chata bogata, tem rada”, to consider some of the features of the formation of the motive-figurative field in the poetry of the author, including the genesis of the solar motive which plays an important role in the artistic system of the poetʼs work. In the introduction, attention is paid to the relevance and scientific novelty of the study of V. Korotynsky’s phenomenon, taking into account the literary interpretation of his poetic works. In the main part, the ideological and aesthetic foundations of the writerʼs artistic method are analyzed and the principles of the creative consciousness evolution of this outstanding representative of the Belarusian-Polish literary borderland are shown. In the conclusion, the findings are formulated about the formation regularity of the motive-figurative field of V. Korotynskyʼs poetry in the system of European romanticism aesthetics, with a focus on the Belarusian folk tradition.
- ЭлементБеларуска-польскае паэтычнае памежжа (1830-1918): ацэнкі літаратуразнаўства і перспектывы даследавання(Барановичи : БарГУ, 2024) Брусевіч, А. А.; Brusevich, A. A.Мэта дадзенага артыкула - разгледзець асноўныя этапы вывучэння замежным і айчынным літаратуразнаўствам феномену беларуска-польскага паэтычнага памежжа ў перыяд інтэнсіўнага абнаўлення і ўзаемадзеяння мастацкіх традыцый (1830-1918). Даследаванні ў гэтай галіне літаратуразнаўства складаюцца з манаграфій і артыкулаў, прысвечаных творчасці Адама Міцкевіча і ўплыву на яго эстэтыку і паэтычную свядомасць беларускай народнай культуры, а таксама з прац, у якіх аналізуюцца польскі ўплыў на вербальнае мастацтва беларусаў і спецыфіка беларускага дыскурсу ў польскамоўнай літаратуры Беларусі і літаратуры Польшчы. Каштоўнасць навуковых распрацовак у дадзенай сферы відавочная: яны могуць праліць святло на мноства новых цікавых аспектаў узаемаўплыву паэтычных парадыгм унутры дзвюх культурных сістэм, што дазволіць лепш зразумець іх агульную гісторыю і сучасны стан. The purpose of this article is to consider the main stages of the study of the Belarusian-Polish poetic borderland phenomenon by foreign and domestic literary studies during the period of intense renewal and interaction of artistic traditions (1830-1918). The research in this field of literary studies consists of monographs and articles devoted to the works by Adam Mitskevich and his influence on the aesthetics and poetic consciousness of the Belarusian folk culture, as well as works that analyze the Polish influence on the verbal art of the Belarusians and the specifics of the Belarusian discourse in the Polish-language literature of Belarus and literature of Poland. The value of scientific developments in this field is obvious: they can shed light on many new interesting aspects of the interaction of poetic paradigms within two cultural systems, which will allow a better understanding of their common history and current state.