Показать по автору "Патапаў, У. А."
Сейчас показывают 1 - 6 из 6
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементДаследаванне асіметрыі ваганняў выхаднога звяна прываднога механізма ланцужнага агрэгата(БелГУТ, 2021) Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А.; Потапов, В. А.З выкарыстаннем геаметрычнага падыходу распрацавана методыка вызначэння амплітудных вуглоў ваганняў выхаднога звяна чатырохзвеннага механізма. Прадтаўлена характарыстыка асіметрыі ваганняў і выкладзены спосабы дасягнення роўнасці амплітудных вуглоў маятнікавага рычага. Атрыманы вынік пакладзены ў аснову праектавання эксперыментальных ланцужных агрэгатаў.
- ЭлементКамбінаваная і трохстрыжнявая мадэлі рабочых органаў камеры ланцужнага агрэгата і іх даследаванне(Брест : БрГТУ, 2023) Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А.; Потапов, В. А.; Русан, С. И.У артыкуле прадстаўлены дзве мадэлі рабочых органаў камеры ланцужнага агрэгата – камбінаваная і трохстрыжнявая, якія дазваляюць набліжана вызначыць іх кінематычныя характарыстыкі і сілы ўзаемадзеяння з каромыслам. У камбінаванай мадэлі гнуткія сценкі прадстаўляюцца жорсткімі стрыжнямі, а ланцужныя палотны – бязважкімі ніцямі. Трохстрыжнявая мадэль прадстаўлена ў выглядзе трох жорсткіх стрыжняў. У абедзвюх мадэлях усе злучэнні паміж часткамі рабочых органаў, каромыслам і корпуснай рамай прымаюцца шарнірнымі. Маса палотнаў і рэчыва размяркоўваецца паміж трыма пунктамі, сумешчанымі з кінематычнымі парамі (шарнірамі). Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны для вызначэння нагрузкі на рухавік прываднога механізма агрэгата і разліка злучэнняў на трываласць. The article presents two models of the working bodies of the chamber of the chain assembly - combined and three-rod, which allows you to approximately determine their kinematic characteristics and the forces of interaction with the rocker. In the combined model, flexible walls are represented by rigid rods, and chain webs are weightless threads. The three-rod model is presented in the form of three rigid rods. For both models, all connections between the parts of the working bodies, the rocker arm and the body frame are accepted as articulated. The mass of canvases and material is distributed between three points, combined with kinematic pairs (hinges). The results of the study can be used to determine the load on the engine of the drive mechanism of the unit and calculate the strength.
- ЭлементКамбінаваны метад сілавога аналізу прываднога механізма ланцужнага агрэгата(БарГУ, 2022) Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А.; Potapov, V. A.; Rusan, S. I.; Sivachenko, L. A.; Потапов, В. А.Аб’ектам даследавання ў артыкуле з’яўляецца прывадны механізм аднаго з перспектыўных шматфункцыянальных агрэгатаў, якія называюцца ланцужнымі (па назве іх рабочых органаў - ланцужных палотнаў). У пошуках альтэрнатывы аўтары адышлі ад класічнага метаду, які заснаваны на прынцыпе Даламбера, ці агульным ураўненні дынамікі, а выкарысталі камбінаваны метад: частка невядомых сілавых фактараў знаходзіцца з дапамогай прынцыпу Даламбера-Лагранжа, другая - класічным (ці тыпавым) метадам кінетастатыкі. У выніку для вызначэння патрэбных сілавых фактараў атрымалі ўраўненні з адным невядомым. Камбінаваным метадам знойдзены ўсе неабходныя ў сілавым аналізе механічныя характарыстыкі чатырохзвенніка: ураўнаважвальны момант на крывашыпе і сілы ўзаемадзеяння ва ўнутраных і знешніх кінематычных парах. Дадзены метад можа эфектыўна прымяняцца і ў механіцы матэрыялаў, у прыватнасці, для разліку бэляк, ферм, рам. he object of study in the article is the drive mechanism of one of the promising multifunctional units, called chain (by the name of their working bodies — chain canvases). In the search of an alternative, the authors moved away from the classical method based on the dʼAlembert principle, or the general equation of dynamics, and used a combined method - some of the unknown force factors are found using the dʼAlembert-Lagrange principle, the other - by the classical (or typical) kinetostatics method. As a result, equations with one unknown were obtained to determine the necessary force factors. The combined method was used to find all the mechanical characteristics of the four-link mechanism necessary in the force analysis: the balancing moment on the crank and the interaction forces in the internal and external kinematic pairs. This method can be effectively applied in the mechanics of materials, in particular, for the calculation of beams, trusses and frames.
- ЭлементМадэліраванне і аналіз сілавога ўзаемадзеяння звенняў у рабочай камеры ланцужнага агрэгата(Брест : БрГТУ, 2023) Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А.; Потапов, В. А.; Русан, С. И.У артыкуле выкладзены алгарытм разліку рабочай камеры ланцужнага агрэгата, які дазваляе набліжана вызначыць сілы ўзаемадзеяння рабочых органаў з каромыслам прываднога механізма і нерухомай апорай. Праведзены статычны і дынамічны аналіз разліковай мадэлі. Вынікі работы могуць быць выкарыстаны для кантсруявання ланцужных агрэгаў і даследавання працэсаў дэзінтеграцыі і класіфікацыі матэрыялаў. The article presents an algorithm for calculating the working chamber of a chain unit, which makes it possible to approximately determine the forces of interaction of the working bodies with the rocker arm of the drive mechanism and the fixed support. A static and dynamic analysis of the calculation model was carried out. The results of the work can be used to design chain units and study the processes of disintegration and classification of materials.
- ЭлементМетодыка ўстанаўлення залежнасцей паміж каардынатамі і вугламі ў сістэме дзвюх акружнасцей, злучаных адрэзкам(БелГУТ, 2021) Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А.; Потапов, В. А.Прадстаўлены два метады рашэння задачы па ўстанаўленні залежнасцей паміж каардынатамі і вугламі ў сістэме дзвюх акружнасцяў, злучаных адрэзкамі. Вынікам гэтага даследавання з'яўляецца матэматычная мадэль чатырохзвеннага механізма, якая можа быць выкарыстана пры рашэнні прыкладных задач тэорыі механізмаў і машын, у тым ліку пры праектаванні і разліку чатырохзвеннага механізма ланцужнага агрэгата.
- ЭлементРаспрацоўка алгарытму аналітычнага метаду кінематычнага аналізу чатырохзвеннага механізма ланцужнага агрэгата(БрГТУ, 2022) Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А.; Болатаў, С. У.; Potapov, V. A.; Rusan, S. I.; Sivachenko, L. A.; Bolotov, S. V.; Потапов, В. А.У артыкуле распрацаваны алгарытм аналітычнага метаду кінематычнага аналізу чатырохзвеннага механізма, які дазваляе з высокай дакладнасцю вызначыць значэнні скорасці і паскарэння яго звенняў у любы момант часу. Чатырохзвеннікі знаходзяць шырокае распаўсюджанне як самастойныя механізмы, так і ў складзе механічных сістэм. Даследуемы тут варыянт механізма плануецца выкарыстаць у якасці прываднога ў ланцужных агрэгатах. The algorithm of the analytical method for the kinematic analysis of a four-link mechanism is developed in the article, which makes it pos-sible to determine with high accuracy the values of the speed and acceleration of its links at any time. Four-links mechanisms are widely used both as independent mechanisms and as part of mechanical systems. The variant of the mechanism studied here is planned to be used as a drive in chain units.