Показать по автору "Булаты, П. Ю."
Сейчас показывают 1 - 3 из 3
Результатов на странице
Параметры сортировки
- ЭлементАдносіны Хадкевічаў і шляхціца Свядэрскага ў справе заставы двара Паўлюкоўшчына (1590)(БарГУ, 2020) Булаты, П. Ю.; Bulaty, P. Yu.Артыкул прысвечаны разгляду маёмаснай справы, якая мела месца паміж прадстаўнікамі магнатэрыі графамі Аляксандрам і Янам Каралям Хадкевічамі і шляхціцам С. Свядэрскім. Прадмет справы — дамова аб перадачы ў трыманне двара Паўлюкоўшчына, які ўваходзіў у склад буйнога магнацкага маёнтка Ляхавіцкае графства. Увага надаецца ўмовам, на якіх Свядэрскі трымаў маёнтак у заставе, а таксама акалічнасцям яго перадачы ва ўладанне шляхціца. У артыкуле прыводзіцца падрабязнае апісанне двара Паўлюкоўшчына і вёсак, якія ўваходзілі ў яго склад, акрэсліваюцца яго межы, згадваецца мясцовая тапаніміка. На падставе дакументаў з фондаў Архіва Патоцкіх у навуковы зварот уводзяцца новыя звесткі аб уладаннях Хадкевічаў, іх узаемаадносінах з павятовай шляхтай у рэчышчы кліентарна-патранальных стасункаў. The article is devoted to the consideration of the property case, which took place between the representatives of the magnate counts Alexander and Jan Karol Hadkievič and the nobleman S. Swiaderski. The subject of the case is an agreement on the transfer of the Paŭliukoŭščyna manor, which was a part of a large magnateʼs estate in Lachavičy county. Attention is paid to the conditions under which Swiaderski kept the estate in pledge, as well as the circumstances of its transfer to the possession of the nobleman. The article provides a detailed description of the Paŭliukoŭščyna estate and the villages that were part of it, outlines its boundaries, and mentions local names. Based on documents from the funds of the Patotski Archive, new information about the Hadkievič estates and their relations with the county nobility in the field of client-patronage relations introduced into the scientific appeal.
- ЭлементВызначэнне і раскрыццё тэрміну «тытулярная традыцыя» ў кантэксце гісторыі Вялікага княства Літоўскага(БарГУ, 2021) Булаты, П. Ю.; Bulaty, P.Артыкул прысвечаны разгляду і вызначэнню тэрміна «тытулярная традыцыя» ў дачыненні да спецыфікі грамадскіх інстытутаў Вялікага княства Літоўскага. Асаблівая роля ў грамадскім жыцці Вялікага княства Літоўскага ў XVI-XVIII стагоддзях адводзілася прадстаўнікам магнацкага саслоўя. Са з’яўленнем замежных тытулаў Святой Рымскай імперыі на землях Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі ў сістэме магнацкага землеўладання з’явіліся буйныя тытулярныя маёнткі. Ідэйнае напаўненне тытулярных маёнткаў непарыўна звязана з семантычным напаўненнем тытулаў асабістых. Вызначэнне адметнасці тытулярнай традыцыі ў сацыяльнай структуры Вялікага княства Літоўскага дазволіць па-новаму зірнуць на тагачасныя культурныя працэсы і ступень іх інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія культурныя працэсы, дзе тытулярная традыцыя трывала замацавалася ў структуры грамадства. The article is devoted to the consideration and definition of the term “titular tradition” in relation to the specifics of public institutions of the Grand Duchy of Lithuania. Representatives of the magnate class played a special role in the public life of the Grand Duchy of Lithuania in the 16th and 18th centuries. With the emergence of foreign titles of the Holy Roman Empire in the lands of the Grand Duchy of Lithuania in the XVI century, large titular estates appeared in the system of magnate land ownership. The ideological content of titular estates is inextricably linked with the semantic content of personal titles. Defining the essence of the titular tradition in the social structure of the Grand Duchy of Lithuania will allow a new look at the cultural processes of that time and the degree of their integration into European cultural processes, where the titular tradition is firmly established in society.
- ЭлементЗахаванне ўзораў культурна-гістарычнай спадчыны як форма сацыяльнага служэння царквы(БарГУ, 2016) Булаты, П. Ю.