Abstract:
У артыкуле даецца трактоўка паняцця «эпоха рубяжа» ў інтэрдысцыплінарным (гісторыя, філасофія, эстэтыка) аспекце, раскрываецца механізм пераносу значэння гэтага выразу ў мастацкіх тэкстах. Аналізуецца праблема жанравай адэкватнасці апавядання рэаліям зменлівай, рухомай рэчаіснасці пераходнага перыяду і мэтам іх мастацкага адлюстравання. Асэнсоўваюцца аб'ектыўныя складанасці ў рэалізацыі раманнай задумы. Вылучаюцца «апазнавальныя знакі» жанру апавядання, у тым ліку як формы мастацкай рэпрэзентацыі «філасофіі выпадку», узаемадачыненняў story і history.