Аннотации:
Водгук на літаратурны твор можна разглядаць
як жанр творчай працы, які мае ўласныя
разнавіднасці. Вучні звяртаюцца да розных відаў
водгукаў: сачыненне, ліст да аўтара, верш,
эсэ, дзённік, навела, замалёўка, рэпартаж. Традыцыйна
водгукі пішуцца ў форме сачынення.
Аналіз вучнёўскіх водгукаў дапамагае настаўніку
вызначыць асаблівасці ўспрымання школьнікамі
літаратурнага твора як на этапе першапачатковага
самастойнага чытання, так і пасля
аналізу або абмеркавання твора на ўроку, прасачыць
рост чытацкай культуры, узровень сфарміраванасці
ўменняў самастойна аналізаваць і
ацэньваць мастацкія творы.